Марына Вітальеўна Васілеўская
Род дзейнасці сцюард, касманаўтка
Дата нараджэння 14 верасня 1990(1990-09-14) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Герой Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марына Вітальеўна Васілеўская (нар. 14 верасня 1990, Мінск) — беларуская бортправадніца авіякампаніі «Белавія», першая ў гісторыі Беларусі жанчына-касманаўт. Герой Беларусі (2024).

У якасці ўдзельніка касмічнага палёту ўключана ў склад асноўнага экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25» і 12-сутачнай касмічнай экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі, якая пачалася ў сакавіку 2024 года. Дагэтуль досведу касмічных палётаў не мела.

Біяграфія

Нарадзілася 14 верасня 1990 года[1] ў Мінску[2]. Скончыла сярэднюю школу № 151 у Мінску[3].

Пасля заканчэння школы прафесійна займалася бальнымі танцамі. З 2017 года працавала бортправадніцай-інструктарам авіякампаніі «Белавія» і лётала ў складзе экіпажаў пасажырскіх самалётаў Boeing і Embraer[4][5].

Касмічная падрыхтоўка

У снежні 2022 года, падчас конкурснага адбору, які праходзіў у Беларусі, адабрана ў ліку шасці прэтэндэнтак з больш за тры тысячы жадаючых дзяўчат для ўдзелу ў касмічным палёце на расійскім караблі «Саюз»[6][7].

Пасля правядзення медыцынскіх даследаванняў у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына была адабрана разам з Анастасіяй Лянковай кандыдатам на касмічны палёт. 29 мая 2023 года назначана ў асноўны экіпаж транспартнага пілатуемага карабля «Саюз МС-25» і 21-й экспедыцыі наведвання на Міжнародную касмічную станцыю ў якасці ўдзельніка касмічнага палёту[8].

З 24 ліпеня праходзіла тэарэтычную і практычную падрыхтоўку да палёту ў ЦПК імя Ю. А. Гагарына[9]. У кастрычніку прыступіла да практычных заняткаў на трэнажоры пілатуемага карабля «Саюз» па правядзенні штатных аперацый палёту і расстыкоўкі[10], прайшла падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці на самалёце-лабараторыі Іл-76 МДК[11]. У снежні правяла разам з Алегам Навіцкім трэніроўку па дзеяннях касманаўтаў у выпадку няштатнай пасадкі ў лясіста-багністай мясцовасці зімой[12].

Касмічны палёт

Запуск карабля «Саюз МС-25», запланаваны на 21 сакавіка 2024 года, у апошні момант быў адменены[13]. Запуск адбыўся 23 сакавіка[14]. У асноўны экіпаж таксама ўвайшлі Алег Навіцкі (Расія, камандзір карабля) і Трэйсі Колдвел-Дайсан (ЗША, бортінжэнер). Алег Навіцкі і Марына Васілеўская правялі на МКС 13 сутак і вярнуліся на Зямлю 6 красавіка на караблі «Саюз МС-24» разам з астранаўтам Лорал О’Хара. Трэйсі Дайсан працягнула палёт на станцыі[15].

Статыстыка палётаў[16].
#Карабель, МісіяСтарт, UTCКарабель пасадкіПасадка, UTCНалёт
1Саюз МС-25, ЭП-2123.03.2024, 12:36:10Саюз МС-2406.04.2024, 10:17[17]13 сут 18 г 40 хвіл
Сумарны налёт13 сут 18 г 40 хвіл

Узнагароды

Зноскі

  1. Vasilevskaya Marina Vitalyevna (англ.). spacefacts.de (6 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  2. Работала бортпроводником, проведет на МКС 12 суток, обещает станцевать на борту. Что известно о Марине Василевской, первой женщине-космонавте из Беларуси
  3. Спортсменка, танцовщица, лидер. Подробности о Марине Василевской, которая вскоре отправится на МКС и станет первой белорусской космонавткой. news.zerkalo.io (4 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  4. Мария Ларина. Что известно о белорусской женщине-космонавте, которая отправится на МКС?. АиФ (29 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  5. Александр Нестеров. Претендентки на полет в космос от Беларуси — кто они? Сообщаем подробности. sb.by (29 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  6. В Белоруссии зарегистрировали более 3 тыс. заявок на полет в космос. ТАСС (24 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  7. «Белорусская леди на орбите»: голосуй за самую обаятельную красавицу, которая может полететь в космос. belarus.kp.ru (26 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  8. Белоруска Марина Василевская назначена в основной экипаж для полета на МКС. sb.by (29 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  9. Белорусских участниц космического полёта официально представили в Центре подготовки космонавтов ЦПК имени Ю. А. Гагарина. ЦПК имени Ю. А. Гагарина (24 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  10. «Очень жду следующую тренировку!» Экипажи 21-й экспедиции посещения МКС приступили к практическим занятиям на тренажере корабля. ЦПК имени Ю. А. Гагарина (6 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  11. Белорусские участницы космического полета успешно прошли подготовку в условиях невесомости. ЦПК имени Ю. А. Гагарина (17 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  12. Экипажи 21-й экспедиции посещения МКС прошли выживание в зимнем лесу. Роскосмос (15 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
  13. Пуск корабля «Союз МС-25» с Байконура к МКС отменен
  14. Першая беларуская жанчына-касманаўт адправілася ў палёт на МКС
  15. Запуск "Союза МС-25" с белорусской космонавткой запланирован на 13 марта. Интерфакс (23 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  16. Vasilevskaya Marina Vitalyevna (англ.). spacefacts.de. Праверана 6 красавіка 2024.
  17. Экипаж с Василевской благополучно покинул спускаемый аппарат
  18. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 красавіка 2024 г. № 142

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.