Марына Аляксееўна Ладыніна | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (24) чэрвеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 2003 (94 гады) ці 8 сакавіка 2003[1] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Іван Аляксандравіч Любезнаў[d] і Іван Аляксандравіч Пыр’еў |
Дзеці | Андрэй Іванавіч Ладынін[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёрка, кінаактрыса |
Прэміі |
|
Узнагароды |
Ніка |
IMDb | ID 0480651 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марына Аляксееўна Ладыніна (руск.: Мари́на Алексе́евна Лады́нина; 11 (24).6.1908 — 10 сакавіка 2003) — савецкая актрыса тэатра і кіно, народная артыстка СССР (1950).
Біяграфія
Працавала сельскай настаўніцай, у 1933 годзе скончыла ГIТIС. У 1933—1935 гадах актрыса МХАТ. У кіно дэбютавала ў фільме «Варожыя сцяжыны» (1935, роля Лінкі). Стварала ў савецкім кіно, пераважна ў яскравых, маляўнічых музычных камедыях І. А. Пыр’ева, шэраг лірычных вобразаў маладых сучасніц. Яе гераіні жыццярадасныя, беззапаветна адданыя Радзіме. Асноўныя ролі: Марынка («Багатая нявеста», 1938 г.), Мар’яна Бажан («Трактарысты», 1939), Глаша («Свінарка і пастух», 1941 г.), Наташа («Сакратар райкама», 1942), Вара («А шостай гадзіне вечара пасля вайны», 1944 г.), Наташа («Паданне пра зямлю Сібірскую», 1948), Перасветава («Кубанскія казакі», 1950). Сталінская прэмія (1941, 1942, 1946, 1948, 1951). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 кастрычніка 2019.