Марына Аляксандраўна Сліўко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1962 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Марына Аляксандраўна Сліўко (нар. 30 чэрвеня 1962, г. Ленінград) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
Нарадзілася 30 чэрвеня 1962 года ў Ленінградзе. Скончыла школу ў Магілёве, атрымала дыплом сацыяльнага педагога ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Большая частка яе працоўнай дзейнасці была звязана з РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Ветэран Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
Кіруе літаратурным аб`яднаннем «Магістраль» пры Культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Там жа ўсе гады яна — актрыса народнага тэатра «Золак».
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].
Творчасць
Першы вершаваны зборнік «Зорныя Арэлі» спалучыў у сабе і касмічныя фантазіі, і лірыку, і філасофскія думкі, і нават цыкл дзіцячых вершаў. Гэта своеасаблівы экскурс па таямніцам чалавечых мараў.
Бібліяграфія
- «Зорныя Арэлі» (Магілёў, 2010)
- «Пилигримы Вселенной» (2013)
- «НЕреальность» (2018)
Зноскі
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.