![]() Марына Аляксандраўна Ліс | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася | 25 жніўня 1977[1] (46 гадоў) | ||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападаючы | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Марына Аляксандраўна Ліс (нар. 25 жніўня 1977) — беларуская футбалістка і футбольны трэнер. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Клубная кар’ера
Выступала ў складзе мінскай «Электронікі» (1996), бабруйскай «Бабруйчанкі» (1999—2002), віцебскага «Універсітэта-Дзвіны» (2005). У 2007 годзе ў складзе клуба «Зорка-БДУ» (Мінск) забіла 41 гол у чэмпіянаце.
Выступала за мяжой — у нямецкім клубе «Турбінэ» (Патсдам) і расійскай «Ладзе» (Тальяці).
Больш за 10 гадоў выступала за зборную Беларусі.
З ліпеня 2011 года па канец 2012 года была галоўным трэнерам клуба «Зорка-БДУ». Пазней працавала трэнерам моладзевай і юніёрскай жаночых зборных Беларусі.
У снежні 2021 года атрымала трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[2].
Зноскі
- 1 2 Soccerdonna — 2010.
- ↑ В Доме футбола завершились тренерские курсы категории «А»
Літаратура
- Женский футбол: чемпионат Белоруссии // Спортивная панорама. — 1996. — 28 мая (№ 60). — С. 2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.