Марк Аўрэлій Марый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Marcus Aurelius Marius | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марк Касіяній Лаціній Постум | ||||||
Пераемнік | Марк Піявоній Віктарын | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 269 | ||||||
Род | узурпатар | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марк Аўрэлій Марый (лац.: Marcus Aurelius Marius) — другі імператар Гальскай імперыі, які стаў на чале дзяржавы пасля забойства Марка Постума яго ўласнымі салдатамі.
Месца і год нараджэння Марыя невядомы, але меркавана ён паходзіў з простай сям'і. Асноўныя крыніцы сыходзяцца ў тым, што ён быў кавалём і ў арміі займаў невысокую пасаду. Чаму ён быў абвешчаны імператарам не зусім ясна, мабыць ён быў проста часовым стаўленікам і салдаты падтрымалі яго кандыдатуру пасля таго, як ён дазволіў разрабаваць Магантыяк. Верагодна таксама, што ім магло спадабаецца імя Марк Аўрэлій Марый, з прычыны таго, што яно нагадвала адразу пра двух вялікіх рымлян мінулага — Марка Аўрэлія і Гая Марыя.[1][2]
Паводле паданняў, ён кіраваў усяго два ці тры дні, аднак у рэальнасці кіраванне Марка Аўрэлія Марыя доўжылася амаль тры месяцы. За гэты час ён паспеў прымірыць легіёны Леліяна і войскі Постума, а таксама актыўна выкарыстоўваў два манетных двара для чаканкі манеты са сваім профілем. Аднак неўзабаве ён быў забіты, верагодна, з асабістых матываў.[1][2] Існуе легенда, што ён быў забіты мячом сваёй жа ўласнай вытворчасці.[3] Вядома, што ўжо ў жніўні 269 года імператарам быў абвешчаны Віктарын.
Адразу па смерці Постума, ад Гальскай імперыі аддзялілася Іспанія і ні Марый, ні наступныя імператары не мелі сіл і магчымасцей вярнуць яе назад. Марк Аўрэлій Марый — адзін з так званых Трыццаці тыранаў, якія згадваюцца ў Гісторыі Аўгустаў.
Зноскі
- 1 2 М. Польфер Интернет-энциклопедия римских императоров.
- 1 2 Roman Empire (англ.)
- ↑ Wayne G. Sayles Ancient Coin Collecting(недаступная спасылка) (англ.)