Марыа Андрэці | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1940[1][2] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыа Андрэці (англ.: Mario Gabriele Andretti, нар. 28 лютага 1940, Мантанэ, Італія, зараз Матавун, Харватыя) — амерыканскі аўтагоншчык італьянскага паходжання, чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1. Да сённяшняга дня адзіны пілот, які атрымаў перамогу ў «500 міль Дайтоны» (1967), «500 міль Індыянапаліса» (1969) і ў чэмпіянаце «Формулы-1» (1978).
Кар’ера
500 міль Індыянапаліса
Марыа Андрэці займае другое месца па колькасці стартаў у «500 міль Індыянапаліса» (29), саступаючы толькі Эй Джэй Фойту (35). Тройчы заваёўваў поўл (у 1966, 1967 і 1987 гадах), аднак нягледзячы на некалькі моцных заездаў, адзіную перамогу заваяваў у 1969 годзе[3].
Зноскі
- ↑ Mario Andretti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mario Andretti // Istrapedia
- ↑ Tom Jeffries; David Malsher-Lopez. Formula 1 drivers who conquered the Indy 500 (англ.). motorsport.com (25 мая 2022). Праверана 28 мая 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.