Марцін Матушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Marcin Matuszewicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Антоні Гараін | ||||||
Пераемнік | Юзаф Быстры | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1714[1][2][…] |
||||||
Смерць | 21 лістапада 1773 (59 гадоў) ці 9 ліпеня 1774[3] (59 гадоў) | ||||||
Род | Матушэвічы | ||||||
Бацька | Ежы Юзаф Матушэвіч | ||||||
Маці | Тэрэза Кемпская | ||||||
Жонка | Ганна Шчыт | ||||||
Дзеці | Тадэвуш, Вікторыя | ||||||
Дзейнасць | паэт |
Марцін Матушэвіч (11 лістапада 1714, вёска Ельна Берасцейскага павета — 21 лістапада 1773) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік.
Бацька дзеяча Варшаўскага княства Тадэвуша Матушэвіча.
Палітычная дзейнасць
Вучыўся ў парафіяльнай школе ў Камянцы, потым у езуітаў у Дарагічыне, Берасці і Варшаве.
Берасцейскі гродскі пісар з 1738, падстолі з 1740, стольнік з 1746 і земскі суддзя з 1765.
Як і яго бацька, належаў да кліентэлі Сапегаў. У час бескаралеўя 1733—1736 гадоў далучыўся да канфедэрацыі ў абарону Станіслава Ляшчынскага. У пачатку 1740-х усталяваў кантакты з падканцлерам Міхалам Чартарыйскім, у сярэдзіне 1740-х разарваў з Сапегамі і перайшоў у шэрагі кліентаў Чартарыйскіх.
З пераходам Чартарыйскіх у апазіцыю да каралеўскага двара ў 1750—1752 гадах Марцін Матушэвіч далучыўся да кліентаў дворскіх саюзнікаў у Вялікім Княстве Літоўскім Радзівілаў. Адначасова пачалася яго судовая справа з Чартарыйскімі, якіх ён абвінаваціў у распусканні плётак пра яго нібыта нешляхецкае паходжанне. Гэтая судовая справа стала адной з асноўных у палітычнай барацьбе паміж Радзівіламі і Чартарыйскімі ў 1755—1756. У студзені 1757 Матушэвіч заключыў з Чартарыйскім кампраміснае пагадненне аб прыпыненні ўсіх судовых спраў.
У 1756 годзе ўсталяваў кантакт з лідарам прафранцузскай партыі ў Рэчы Паспалітай, вялікім каронным гетманам Янам Клеменсам Браніцкім і французскім паслом Дзюрандам. Далей працягваў супрацоўнічаць і з Радзівіламі, і з Браніцкім. У час бескаралеўя 1763—1764 гадоў перайшоў на бок Чартарыйскіх і далучыўся да Радамскай канфедэрацыі (у 1767 годзе яе генеральны сакратар).
З 1768 года берасцейскі кашталян.
Прыхільна ставіўся да Барскай канфедэрацыі, але ўдзелу ў ёй не прыняў.
Літаратурная дзейнасць
Вядомы як аўтар мемуараў «Дыярыуш майго жыцця, колькі магу памятаць». У іх паказаны ўнутрыпалітычныя падзеі Вялікага Княства Літоўскага, норавы і звычаі шляхты (у першую чаргу Берасцейскага павета), шляхецкая ментальнасць. Пераклаў у 1752—1760 гадах на польскую мову «Сатыры» Гарацыя (выдадзены ў 1784 у Вільні), далучыў да іх 3 свае вершаваныя «Дадаткі». Пісаў вершы на польскай і лацінскай мовах.
Зноскі
- ↑ Marcin Matuszewicz // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marcin Matuszewicz h. Łabędź // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 100. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
- Мацук А. Матушэвіч Марцін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 280. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.