Марцін Вайнек | |
---|---|
Martin Weinek | |
Імя пры нараджэнні | Марцін Вайнек |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | Леабен, Аўстрыя |
Грамадзянства | Аўстрыя |
Прафесія | |
Кар’ера | 1986 — цяперашні час |
IMDb | ID 0918194 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма́рцін Ва́йнэк (ням.: Martin Weinek; нар. 1964, Леабен, Аўстрыя) — акцёр тэатра і кіно, вядомы па ролі інспектара Фрыца Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс».
Біяграфія
У 1983—1986 Вайнэк вывучаў акцёрскае майстэрства пад кіраўніцтвам прафесара Ёста, потым граў у розных венскіх тэатрах. У кіно дэбютаваў у эпізадычнай ролі ліфцёра ў фільме Паслясезонне (ням.: Nachsaison).
Праз год акцёр прыняў удзел у тэатральным фестывалі ў Рэклінгхаўзене, дзе згуляў адну з галоўных роляў у спектаклі Гяорга Мітэндрайна Der Lechner Edi schaut ins Paradies па п'есе Юры Сойфера. Вайнэк таксама зняўся ў фільме рэжысёра Дзітэра Бернера «смеццеманія» ў ролі смеццеўборшчыка.
У 1988—1989 Вайнэк гуляе ў тэатры імя Юры Сойфера ў Вене, а таксама ў іншых невялікіх трупах, дзе таксама выступае ў ролі рэжысёра, пастаноўшчыка, прадзюсара. Пасля здымак у 1989 у серыяле Calafati Joe ён атрымаў пасаду кіраўніка Гернальзерскага тэатра ў Вене. З 1999 грае ролю інспектара Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Здымаецца таксама і ў іншых фільмах.
У вольны ад здымак час акцёр разам з жонкай Евай займаюцца вінаробствам. Супругі валодаюць вінаграднікам плошчай у шэсць гектараў непадалёк ад Хайлігенбруна.
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марцін Вайнэк
- Martin Weinek на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- На сайце ORF Архівавана 11 чэрвеня 2011. (ням.)
- Віны Вайнека (ням.)