Марта Месараш | |
---|---|
венг.: Mészáros Márta | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 19 верасня 1931[1][2][…] (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | László Mészáros[d] |
Муж | Міклаш Янча і Ян Навіцкі[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Béla Balázs Award[d] (1977) Заслужаны артыст Венгрыі[d] (1985) SZOT prize[d] (1989) прэмія імя Кошута (1990) Imre Nagy Order of Merit[d] (2007) Prima Primissima[d] (2013) Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні (2021) Berlinale Camera[d] (2007) Сярэбраны мядзведзь[d] (1987) Q62662168? (2023) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марта Месараш (венг.: Mészáros Márta, нар. 19 верасня 1931, Будапешт) — венгерскі кінарэжысёр.
Біяграфія
Бацька — скульптар і камуніст Ласла Месараш. У 1935 годзе сям’я эмігравала ў СССР. Бацька загінуў у ГУЛАГу (пазней, у 1968, Марта Месараш зняла пра бацьку дакументальную стужку Памяці Ласла Месараша. Марта пасля Другой Сусветнай вайны вярнулася на радзіму, скончыла сярэднюю школу. Затым вучылася ва УДІКе, скончыла яго ў 1956 годзе, з выкладчыкаў яна ўспамінае А. Даўжэнку, Л. Куляшова, І. Пыр’ева, С. Герасімава, адзначаючы, што яны ў выкладанні былі сканцэнтраваны на тэорыі і нічому не вучылі на практыцы. У 1958 годзе выйшла замуж за Міклаша Янча, у іх нарадзіліся два сыны, зараз яны абодва — кінааператар, дапамагаюць маці. У сярэдзіне 1960-х муж і жонка рассталіся.
Здымала дакументальныя і кароткаметражныя фільмы. Першы поўнаметражны гульнявы фільм паказала ў 1968 годзе. Сусветную вядомасць атрымала яе аўтабіяграфічная тэтралогія, распачатая фільмам «Дзённік для маіх дзяцей» (1984).
У апошнія гады жыве ў Польшчы.