
Ход эвалюцыйнага працэсу
Марскія травы — экалагічная група кветкавых раслін, якія прыстасаваліся да жыцця на дне мораў і акіянаў, у салёнай вадзе. Яны належаць да чатырох сямействаў: Posidoniaceae, Zosteraceae, Жабнікавыя (Hydrocharitaceae) і Cymodoceaceae.
Экалогія
Марскія травы — поўнасцю пагружаныя ў ваду шматгадовыя травяністыя расліны. Усё расліны групы маюць доўгія лінейныя чарговыя, завужаныя да кончыка лісты і добра развітыя паўзучыя карэнішчы, якія мацуюцца ў грунце марскога дна з дапамогай даданых каранёў. Па знешнім выглядзе яны нагадваюць наземныя травяністыя расліны з сямейства Метлюжковыя. Яны растуць пад вадой даволі буйнымі скапленнямі, утвараючы некае падабенства лугоў.
Роды марскіх траў
- Сямейства Posidoniaceae (усё сямейства)
- Posidonia
- Сямейства Zosteraceae (усё сямейства)
- Zostera
- Heterozostera
- Phyllospadix
- Сямейства Жабнікавыя (Hydrocharitaceae) (частка сямейства)
- Enhalus
- Halophila
- Thalassia
- Сямейства Cymodoceaceae (усё сямейства)
- Amphibolis
- Cymodocea
- Halodule
- Syringodium
- Thalassodendron
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.