Марсель Хіршэр | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | гарналыжны спорт |
Нарадзіўся |
2 сакавіка 1989[1][2] (35 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Вага | 75 кг |
Афіцыйны сайт (ням.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марсель Хіршэр (ням.: Marcel Hirscher; нар. 2 сакавіка 1989, Анаберг-Лунгёц, Халайн, Зальцбург) — аўстрыйскі гарналыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён 2018 года (камбінацыя, гіганцкі слалам), 7-разовы чэмпіён свету (дзеліць рэкорд сярод мужчын з Тоні Зайлерам), 8-разовы ўладальнік Кубка свету ў агульным заліку, пераможца 67 этапаў Кубка свету (другое месца па колькасці перамог за ўсю гісторыю мужчынскага Кубка свету пасля Інгемар Стэнмарка). Спецыялізаваўся ў тэхнічных дысцыплінах — слаламе і гіганцкім слаламе, таксама мае перамогі на сусветным узроўні ў камбінацыі і супергіганце. Пяць разоў прызнаваўся найлепшым спартсменам года ў Аўстрыі (2012, 2015, 2016, 2017, 2018). Завяршыў кар’еру ў сезоне 2018/19 гадоў, непераможным.
Адзіны ў гісторыі гарналыжнага спорту спартсмен, які заваяваў восем вялікіх Крыштальных глобусаў (тым самым перасягнучы дасягненне аўстрыйскай гарналыжніцы Аннемары Мозер-Проль, якая выйграла Кубак свету шэсць разоў у 1971—1975, 1979 гадах). Другі ў гісторыі мужчынскага Кубка свету па колькасці трапленняў у тройку найлепшых на этапах (пасля Інгемар Стэнмарка).
Зноскі
- ↑ Marcel Hirscher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marcel Hirscher // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://espn.go.com/olympics/winter/2014/olympiccast