Марселу Рэбелу ды Соза | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Marcelo Nuno Duarte Rebelo de Sousa | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анібал Каваку Сілва | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Fernando Amaral[d] | ||||||
Пераемнік | António de Almeida Santos[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Fernando Nogueira[d] | ||||||
Пераемнік | Жазэ Мануэл Барозу | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 снежня 1948[1][2] (75 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | парт.: Marcelo Nuno Duarte Rebelo de Sousa | ||||||
Бацька | Baltazar Rebelo de Sousa[d][4] | ||||||
Маці | Maria das Neves Rebelo de Sousa[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта, журналіст | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марселу Нуну Дуартэ Рэбе́лу ды Соза (парт.: Marcelo Nuno Duarte Rebelo de Sousa; нар. 12 снежня 1948, Лісабон) — партугальскі палітык, 20-ы прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі, былы міністр і член парламента, прафесар права, працаваў журналістам, палітычным аналітыкам і каментатарам.
Біяграфія
Перамог 24 студзеня 2016 года на прэзідэнцкіх выбарах у Партугаліі, набраўшы 52 % галасоў. Заступіў на пасаду 9 сакавіка 2016 года.
Нарадзіўся ў Лісабоне. Яго бацькі: Бальтасар Рэбелу ды Соза, вядомы партугальская палітык, былы губернатар Мазамбіка і міністр ва ўрадзе Антоніу ды Салазара і Марыя дас Невес Фернандэс Дуартэ. Названы ў гонар Марселу Каэтану, які мусіў быць яго хросным бацькам.
Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Лісабонскім універсітэце.
Прафесар правы і публіцыст, які спецыялізуецца ў адміністрацыйным праве на юрыдычным факультэце ва ўніверсітэце Лісабона, дзе ў цяперашні час выкладае закон.
Пачаў сваю кар’еру пры рэжыме «Новая дзяржава» як юрыст, а затым як журналіст.
У 1974 годзе Рэбелу ды Соза ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю. У 1975—1976 г. дэпутат у парламенце Партугаліі. З 1981 года знаходзіўся на пасадзе дзяржсакратара савета міністраў. З чэрвеня 1982 году — міністра па справах парламента.
Быў лідарам Сацыял-дэмакратычнай партыі ў перыяд з 31 сакавіка 1996 года па 27 мая 1999 года. Стварыў правацэнтрысцкую кааліцыю, якая называлася «Дэмакратычны альянс», з Народнай партыяй у 1998 годзе. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі (1997—1999).
У Марселу Рэбелу ды Соза была штотыднёвая праграма палітычнага аналізу, якая выходзіла кожную нядзелю на грамадскай тэлестанцыі RTP, па часе пасля аналагічнай праграмы на прыватным тэлеканале TVI.
Зноскі
- ↑ Marcelo Rebelo de Sousa // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Marcelo Duarte Rebelo de Sousa // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://www.leme.pt/magazine/efemerides/1212/nascimento-de-marcelo-rebelo-de-sousa.html
- ↑ https://visao.sapo.pt/atualidade/politica/2016-03-03-rebelo-de-sousa-o-poder-da-familia/