Марозаўскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, Вёска Язвіна, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 54 м2
physical
Марозаўскі валун
Марозаўскі валун

Марозаўскі валун — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца за 1 кіламетр на паўднёвы ўсход вёскі Язвіна (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць), за 0,6 кіламетраў на ўсход ад ракі Мурожніца і за 0,65 кіламетрах на поўдзень ад Мурожніцкага возера, за 1 кіламетр ад вёскі Ужляціна і за 20 метраў на поўнач ад лесу.

Ахоўная тэрыторыя

Плошча помніка прыроды складае 10 метраў квадратных. Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 54 квадратныя метры. Мяжой ахоўнай зоны геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Марозаўскі валун» з'яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 метры ад мяжы гэтага помніка.

Апісанне

Валун светла-ружовага граніту, дробназярністага з уключэннем рэдкіх крышталёў палявога шпату з акантоўкай, асобных крышталёў і друз чорнага і шэрага кварцу, крышталёў рагавой падманкі і мускавіту. Прынесены падчас паазерскага аблядзянення з наваколляў г. Выбарга. Мае каштоўны склад, тыповую форму ледавіковай апрацоўкі, буйныя памеры (даўжыня бачнай часткі доўгай восі складае 3,25 метра).

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.