Марк Уэбер | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Уэбер на Гран-пры Вялікабрытаніі 2011 года | |||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 27 жніўня 1976 (47 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||||||
Выступленні ў «Формуле-1» | |||||||||||||||||||||||||
Сезоны | 12 (2002-2013) | ||||||||||||||||||||||||
Гран-пры | 217 (215 стартаў) | ||||||||||||||||||||||||
Дэбют | 2002 | ||||||||||||||||||||||||
Апошні Гран-пры | Бразілія 2013 | ||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Марк Алан Уэбер (англ.: Mark Alan Webber, нар. 27 жніўня 1976) — аўстралійскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1.
Біяграфія
Марк нарадзіўся ў Куінбіяне (Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія). Яго бацька, Алан, быў прадаўцом матацыклаў.
З 1991 года Уэбер выступаў у картынгу, выйграў мясцовы чэмпіянат у 1993 годзе. Адначасова з гэтым працаваў інструктарам па ваджэнні. Выступы Марка былі заўважаныя камандай Van Diemen, якая ўзяла яго ў брытанскую Формулу Форд. Уэбер стаў другім у серыі ў 1996 годзе і заваяваў тытул «Навічок Года». У 1997 годзе - чацвёртае месца ў серыі Формула-3. Каманда Alan Docking Racing, за якую ён выступаў, адчувала фінансавыя праблемы, таму Уэбер пагадзіўся на пераход у гонкі кузаўных аўтамабіляў. Ён прыняў удзел у чэмпіянаце FIA GT за Mercedes ў 1998 годзе. На наступны год стартаваў за тую ж каманду ў 24 гадзін Ле-Мана, дзе трапіў у сур'ёзную аварыю - яго машыну перавярнула паветраным патокам на прамой - і вырашыў пакінуць кузаўны чэмпіянат і вярнуцца ў «Формулу».
У 2000-х гадах Марк паспяхова выступаў у Формуле-3000, атрымаўшы цэлы шэраг перамог. У 2000 ён стаў трэцім у серыі, а ў 2001 - другім пасля Джасціна Уілсана. Таксама ён стаў тэст-пілотам «Arrows», галоўным спонсарам якіх у той перыяд была кампанія Пола Стодарта European.
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Марк Уэбер (руск.) на сайце wildsoft.motorsport.com