Марк Ален
Снукер
Снукер

англ.: Mark Allen
Фота
 
Дата нараджэння: 22 лютага 1986(1986-02-22) (38 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
Вядучая рука: левая
Прафесійная кар'ера: 2003—...
Найвышэйшы рэйтынг: 6 (02.04.201307.05.2013
12.06.201324.06.2013
03.11.201425.01.2015)
28.03.201603.04.2016
01.08.201625.09.2016
06.11.201718.11.2017)
Цяперашні рэйтынг: 16 (9 красавіка 2018)
Прызавыя грошы: > £2,200,000
Найвышэйшая серыя: 147
(Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2016)
Колькасць соценных серый: 367
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 3
Нізкарэйтынгавыя турніры: 5
Іншыя прафесійныя турніры: 2
Чэмпіянат свету: паўфінал (2009)

Марк А́лен (англ.: Mark Allen; нар. 22 лютага 1986, Антрым, Паўночная Ірландыя) — прафесійны гулец у снукер з Паўночнай Ірландыі. Пераможца Мастэрс 2018 года і фіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 года. Былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2006 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2007 года да сакавіка 2018 года ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам у 2003 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў сезоне 2005/2006 патрапіў у мэйн-тур і дэбютаваў на рэйтынгавым узроўні. У 2007 годзе ўпершыню выйшаў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а з наступнага сезона, 2007/2008, нязменна займае пазіцыю ў топ-32 сусветнага рэйтынгу. У сезоне 2008/2009 ужо патрапіў у топ-16 рэйтынгу і дайшоў да паўфіналу сусветнага першынства — вынік, які з'яўляецца лепшым вынікам Алена на найбуйнейшых снукерных спаборніцтвах. У 2009 годзе выйграў свой першы прафесійны турнір, Цзянсу Класік, а ў сезоне 2011/2012 дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі і выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, World Open у Хайкоу. Праз год ён абараніў яго на World Open 2013, атрымаўшы другую перамогу рэйтынгавага ўзроўню і праз месяц падняўшыся на найвышэйшы для сябе радок сусветнага рэйтынгу — шосты. Пасля нядоўгага спаду выдатна пачаў сезон 2014/2015, у якім дайшоў да фіналаў двух першых этапаў еўрапейскага тура PTC, атрымаўшы перамогу на Пол Хантэр Класік, і да фіналаў двух рэйтынгавых турніраў у Кітаі, але ў абодвух саступіў праціўнікам, пасля чаго зноў падняўся на шостае месца ў рэйтынгу. У сезоне 2015/2016 здабыў перамогі на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, які стаў яго пятым нізкарэйтынгавым тытулам, і ў Гранд-фінале PTC, які стаў яго трэцяй перамогай рэйтынгавага ўзроўню, а ў пачатку 2018 года здабыў свой першы тытул Трайной кароны на запрашальным Мастэрс і стаў першым снукерыстам з Паўночнай Ірландыі, які перамог на адным з трох найбуйнейшых спаборніцтваў, з 1987 года.

У агульнай колькасці займаў шостае месца ў сусветным рэйтынгу больш за шэсць месяцаў. Апроч трох рэйтынгавых і двух запрашальных спаборніцтваў выйграў 5 нізкарэйтынгавых турніраў серыі PTC (другое месца ў гісторыі серыі па колькасці перамог пасля Марка Сэлбі). За прафесійную кар'еру аформіў больш за 350 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. У 2016 годзе выканаў свой адзіны максімальны брэйк.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 7 (3 перамогі, 4 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1)
Іншыя (3:3)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2011 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Сцяг Англіі Джад Трамп 8:10
2 Перамога 2012 World Open Сцяг Англіі Стывен Лі 10:1
3 Перамога 2013 World Open Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 10:4
4 Параза 2014 Шанхай Мастэрс Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3:10
5 Параза 2014 International Championship Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 7:10
6 Перамога 2016 Гранд-фінал PTC Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 10:6
7 Параза 2017 International Championship Сцяг Англіі Марк Сэлбі 7:10

Нізкарэйтынгавыя турніры: 6 (5 перамог, 1 параза)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Антверпена Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4:1
2 Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Рура Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4:1
3 Перамога 2013 Кубак памяці Кей Сюзан Сцяг Англіі Джад Трамп 4:1
4 Параза 2014 Адкрыты чэмпіянат Рыгі Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3:4
5 Перамога 2014 Пол Хантэр Класік Сцяг Англіі Джад Трамп 4:2
6 Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі Сцяг Уэльса Раян Дэй 4:0

Мастэрс: 1 (1 перамога)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2018 Мастэрс Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 10:7

Прафесійныя снукерныя турніры: 18 (10 перамог, 8 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (3:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (5:1)
Нярэйтынгавыя турніры (2:2)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 7 чэрвеня 2009 Цзянсу Класік, Усі, Кітай Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 6:0
Параза 1 25 сакавіка 2010 Championship League, Сток, Англія Сцяг Ганконга Марка Фу 2:3
Параза 2 11 снежня 2011 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія Сцяг Англіі Джад Трамп 8:10
Перамога 2 4 сакавіка 2012 World Open, Хайкоу, Кітай Сцяг Англіі Стывен Лі 10:1
Перамога 3 4 сакавіка 2012 Адкрыты чэмпіянат Антверпена, Антверпен, Бельгія Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4:1
Параза 3 27 студзеня 2013 Shoot-Out, Блэкпул, Англія Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 0:104[пст 1]
Перамога 4 3 сакавіка 2013 World Open, Хайкоу, Кітай Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 10:4
Перамога 5 6 кастрычніка 2013 Адкрыты чэмпіянат Рура, Мюльгайм, Германія Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4:1
Перамога 6 10 лістапада 2013 Кубак памяці Кей Сюзан, Глостэр, Англія Сцяг Англіі Джад Трамп 4:1
Параза 4 10 жніўня 2014 Адкрыты чэмпіянат Рыгі, Рыга, Латвія Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3:4
Перамога 7 24 жніўня 2014 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія Сцяг Англіі Джад Трамп 4:2
Параза 5 14 верасня 2014 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3:10
Параза 6 3 лістапада 2014 International Championship, Чэнду, Кітай Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 7:10
Перамога 8 8 лістапада 2015 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі, Сафія, Балгарыя Сцяг Уэльса Раян Дэй 4:0
Параза 7 15 лістапада 2015 Champion of Champions, Ковентры, Англія Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5:10
Перамога 9 27 сакавіка 2016 Гранд-фінал PTC, Манчэстэр, Англія Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 10:6
Параза 8 5 лістапада 2017 International Championship, Дацын, Кітай Сцяг Англіі Марк Сэлбі 7:10
Перамога 10 21 студзеня 2018 Мастэрс, Лондан, Англія Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 10:7
  1. Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

Турнір 2002/
2003
2003/
2004
2004/
2005
2005/
2006
2006/
2007
2007/
2008
2008/
2009
2009/
2010
2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
2017/
2018
Рэйтынг[вт 1] [вт 2] [вт 2] [вт 2] [вт 3] 61 29 16 11 10 12 12 7 9 12 7 10
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 4]
Рыга Мастэрс[вт 5] Турнір не праводзіўся НРТ 1/64 1/64 0:0[вт 6]
Чэмпіянат Кітая Турнір не праводзіўся НТ 1/32 0:1[вт 6]
Пол Хантэр Класік НП Прафесійна-аматарскі турнір НРТ 1/8 3:1[вт 6]
Адкрыты чэмпіянат Індыі Турнір не праводзіўся 1/16 НП 1/8 3:2
World Open[вт 7] 1/32 ГР ГР 1/16 1/4 1/32 П П 1/2 НП 1/2 23:12
Еўрапейскі Мастэрс Турнір не праводзіўся 1/8 1/4 4:2
Адкрыты чэмпіянат Англіі Турнір не праводзіўся 1/16 1/32 3:2
International Championship Турнір не праводзіўся 1/4 1/8 Ф 1/4 1/64 Ф 17:5
Шанхай Мастэрс Турнір не праводзіўся 1/24 1/24 1/16 1/16 1/8 1/8 1/16 Ф 1/2 1/8 1/8 12:9
Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі Турнір не праводзіўся 1/4 1/32 5:2
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/16 1/32 1/8 1/8 1/16 1/2 Ф 1/16 1/4 1/16 1/16 1/8 1/8 24:12
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі[вт 8] Турнір не праводзіўся НРТ НП 1/8 1/64 3:2[вт 6]
German Masters Турнір не праводзіўся 1/16 1/8 1/8 1/32 1/8 1/16 1/16 1/16 3:8
Shoot-Out Турнір не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір 1/64 1/64 0:2[вт 6]
Сусветнае Гран-пры Турнір не праводзіўся НР 1/8 1/8 1/16 2:3
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/32 1/24 1/16 1/16 1/4 1/8 1/4 1/8 1/16 1/16 1/2 1/16 1/16 20:12
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Турнір не праводзіўся НРТ 1/8 3:1[вт 6]
Players Championship[вт 9] Турнір не праводзіўся 1/4 1/4 1/8 П 10:3
Адкрыты чэмпіянат Кітая НП 1/40 1/24 1/4 1/16 1/2 1/16 1/16 1/8 1/32 1/64 1/64 7:6
Чэмпіянат свету 1/128 1/96 1/111 1/24 1/8 1/16 1/2 1/4 1/4 1/16 1/16 1/8 1/8 1/8 1/8 12:11
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах[вт 10][вт 11] Вынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 12]
Колькасць тытулаў
Колькасць выхадаў у фінал
Перамогі : Паразы[вт 4] : : : : : : : : : : : : : : : : :
Нярэйтынгавыя турніры П:П (Н)
Champion of Champions Турнір не праводзіўся 1/8 1/8 Ф 1/2 5:4
Мастэрс 1/4 1/4 1/2 1/8 1/4 1/8 1/2 1/4 1/4 П 14:9
Румынскі Мастэрс Турнір не праводзіўся 0:0
Championship League Турнір не праводзіўся ГР ГР2[вт 13] Ф ГР2[вт 13] 1/2 ГР2 ГР ГР 83:57 (11)
Статыстыка выступаў на нярэйтынгавых турнірах і турнірах з альтэрнатыўным фарматам[вт 14] Вынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 12]
Колькасць тытулаў
Колькасць выхадаў у фінал
Перамогі : Паразы (Нічыі)[вт 4] : : : : : : : : : : : : : : : : :
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 4]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Турнір не праводзіўся 1/4 1/16 1/16 НП 2:3
Усі Класік[вт 15] Турнір не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір 1/8 1/32 НП 1:2[вт 6]
Трафей Паўночнай Ірландыі Не праводзіўся НР 1/24 1/2 1/4 Турнір не праводзіўся 6:3[вт 6]
Чэмпіянат Бахрэйна Не праводзіўся 1/2 Турнір не праводзіўся 3:1
Кубак Мальты[вт 16] 1/16 1/32 НР Турнір не праводзіўся 1:1[вт 6]
Былыя нярэйтынгавыя турніры П:П (Н)
Чэмпіянат Кітая Турнір не праводзіўся 1/2 РТ 2:1
Shoot-Out Турнір не праводзіўся 1/32 1/8 Ф 1/8 1/16 1/16 РТ 11:6[вт 17]
Сусветнае гран-пры Турнір не праводзіўся 1/16 РТ 0:1[вт 17]
Прэм'ер-ліга ГР НП 1:2
Усі Класік[вт 15] Турнір не праводзіўся П 1/2 Рэйтынгавы турнір НП 6:3[вт 17]
Power Snooker Турнір не праводзіўся 1/4 Не праводзіўся 1:1
Кваліфікацыя да Мастэрс[вт 18] НП 1/24 1/16 1/8 Турнір не праводзіўся 3:3
Трафей Паўночнай Ірландыі Не праводзіўся 1/4 Рэйтынгавы Турнір не праводзіўся 2:1[вт 17]



  1. Пачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
  2. 1 2 3 Не ўваходзіў у мэйн-тур.
  3. Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
  4. 1 2 3 4 Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  5. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015–2015/2016).
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
  7. Турнір меў назвы «Кубак LG» (2002/2003–2003/2004) і «Гран-пры» (2004/2005–2009/2010).
  8. Турнір меў назву «Players Championship» у сезоне 2003/2004.
  9. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012–2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з'яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
  10. Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя рэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
  11. У статыстыку ўваходзяць таксама розыгрышы Гранд-фіналу PTC, бо, нягледзячы на тое, што гэты турнір з'яўляецца фінальным першынством нізкарэйтынгавай серыі, сам па сабе ён мае рэйтынгавы статус.
  12. 1 2 Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку).
  13. 1 2 На турніры Championship League пераможцы кожнай групы выходзяць у вырашальны раўнд, які таксама пачынаецца з групавой стадыі.
  14. Статыстыка ўключае ў сябе ня толькі дзеючыя нярэйтынгавыя турніры, але і былыя, якія праходзілі ва ўказаным сезоне.
  15. 1 2 Турнір меў назву Цзянсу Класік (2008/2009–2009/2010).
  16. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Еўропы» (2002/2003–2003/2004).
  17. 1 2 3 4 Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру.
  18. Турнір меў назву Benson & Hedges Championship (2002/2003).

Крыніцы

  1. http://www.bbc.com/sport/snooker/22007129 — 2013. Праверана 4 ліпеня 2017.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.