Марка Фу кіт.: 傅家俊 | |
Дата нараджэння: | 8 студзеня 1978[1][2] (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Ганконг |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар'ера: | 1998–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 5 (26.06.2017–22.08.2017) |
Цяперашні рэйтынг: | 6 (25 верасня 2017) |
Прызавыя грошы: | > £2,400,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (4 разы: Scottish Masters 2000, World Open 2012 (квал.) Мастэрс 2015, АЧ Гібралтара 2015) |
Колькасць соценных серый: | 461 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 3 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 2 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | паўфінал (2006, 2016) |
Марка Фу (сапраўднае імя: Фу Гуцзюнь; кіт.: 傅家俊; нар. 8 студзеня 1978, Ганконг) — прафесійны гулец у снукер з Ганконга. Фіналіст двух турніраў трайной кароны (чэмпіянату Вялікабрытаніі 2008 і Мастэрс 2011). Адзін з трох азіяцкіх снукерыстаў (разам з Джэймсам Уатанам і Дзінам Цзюньхуэем), якія даходзілі да паўфіналаў чэмпіянату свету (2006, 2016). Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1998 годзе і тады ж дайшоў да фіналу Гран-пры, перайграўшы Роні О’Салівана, які займаў трэці радок у сусветным рэйтынгу, і Пітэра Эбдана, а ў канцы сезона дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2000 годзе атрымаў уайлдкард на Мастэрс, патрапіўшы на найбуйнейшы нярэйтынгавы турнір па снукеры, а дзякуючы паспяховым выступам на рэйтынгавых турнірах, ужо ў сезоне 2000/2001 увайшоў у топ-16 сусветнага рэйтыннгу, аднак пратрымаўся там толькі адзін год. У 2006 годзе дайшоў да паўфіналу сусветнага першынства, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнешым снукерным спаборніцтве, а ў 2007 выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, Гран-пры, перамогшы ў фінальным паядынку Роні О’Салівана. У канцы 2008 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 — да фіналу Мастэрс. У 2013 годзе дайшоў да фіналу German Masters і ў пачатку сезона 2013/2014 атрымаў другую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, а пазней дайшоў да фіналу International Championship 2013, пасля чаго падняўся на шостае месца ў рэйтынгу, якое з’яўляецца яго найвышэйшай пазіцыяй у табелі аб рангах. У 2016 годзе ў другі раз дайшоў да паўфінальнай стадыі чэмпіянату свету і здабыў трэці рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі.
Займаў пятае месца ў сусветным рэйтынгу амаль два месяцы. Апроч трох рэйтынгавых першынстваў выйграў нізкарэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2015 і 2 іншыя прафесійныя турніры: прэм’ер-лігу 2003 года і Championship League 2010 года. Таксама за нацыянальную зборную спартовец з Ганконга выйграў 3 залатыя медалі азіяцкіх гульняў (1998, 2002, 2010), уключаючы 1 медаль у адзіночным разрадзе, і 1 залаты медаль (у камандным разрадзе) усходне-азіяцкіх гульняў (2009). За сваю кар’еру аформіў больш за 450 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-10 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 2 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў чатыры максімальныя брэйкі (шостае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры, Джона Хігінса, Дзіна Цзюньхуэя і Шона Мёрфі).
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 8 (3 перамогі, 5 паразаў)
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1) |
Іншыя (3:4) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 1998 | Гран-пры | Стывен Лі | 2:9 |
2 | Перамога | 2007 | Гран-пры | Роні О’Саліван | 9:6 |
3 | Параза | 2008 | Чэмпіянат Вялікабрытаніі | Шон Мёрфі | 9:10 |
4 | Параза | 2013 | German Masters | Алістэр Картэр | 6:9 |
5 | Перамога | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | Ніл Робертсан | 9:6 |
6 | Параза | 2013 | International Championship | Дзін Цзюньхуэй | 9:10 |
7 | Перамога | 2016 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | Джон Хігінс | 9:4 |
8 | Параза | 2017 | Players Championship | Джад Трамп | 8:10 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога; 2 паразы)
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2012 | Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3 | Род Лоўлер | 2:4 |
2 | Параза | 2013 | Bluebell Wood Open | Рыкі Уолдэн | 3:4 |
3 | Перамога | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | Майкл Уайт | 4:1 |
Мастэрс: 1 (1 параза)
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2011 | Мастэрс | Дзін Цзюньхуэй | 4:10 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 14 (6 перамог, 8 паразаў)
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (3:5) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:2) |
Нярэйтынгавыя турніры (2:1) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Запрашальныя турніры: 1 (1 перамога)
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 21 лістапада 2015 | General Cup, Ганконг | Марк Уільямс | 7:3 |
Выступы за нацыянальную зборную
Кубак свету (13 перамог, 9 параз)
Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, Тайланд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Склад зборнай Ганконга: 1. Марка Фу 2. Фунь Квок Вэй | ||||||
Вынік | ПДВ | ПМ | Тып матча (партнёр) | Апанент(ы) | Лік | |
Групавы этап: Ганконг — Польшча 2ː3 (11 ліпеня) | ||||||
Параза | 1 | I | Адзіночны | Кацпер Філіпяк | 43:61 | |
Параза | 2 | III | Парны (Фунь Квок Вэй) | Кацпер Філіпяк / Кшыштоф Вробель | 37:80 | |
Перамога | 1 | V | Адзіночны | Кшыштоф Вробель | 60:29 | |
Групавы этап: Ганконг — Афганістан 3:2 (12 ліпеня) | ||||||
Параза | 3 | I | Адзіночны | Махамед Раіс Сензахі | 45:72 | |
Перамога | 2 | III | Парны (Фунь Квок Вэй) | Махамед Раіс Сензахі / Салех Махамед | 66:63 | |
Перамога | 3 | V | Адзіночны | Салех Махамед | 75:0 | |
Групавы этап: Ганконг — Тайланд 2 3:2 (13 ліпеня) | ||||||
Параза | 4 | I | Адзіночны | Пасакорн Суванават | 38:78 | |
Перамога | 4 | III | Парны (Фунь Квок Вэй) | Пасакорн Суванават / Цепчая Ун-Ну | 66:57 | |
Перамога | 5 | V | Адзіночны | Цепчая Ун-Ну | 64:27 | |
Групавы этап: Ганконг — Шатландыя 2ː3 (15 ліпеня) | ||||||
Параза | 5 | I | Адзіночны | Джон Хігінс | 18:72 | |
Перамога | 6 | III | Парны (Фунь Квок Вэй) | Джон Хігінс / Стывен Магуайр | 99:4 | |
Перамога | 7 | V | Адзіночны | Стывен Магуайр | 63:17 | |
Чвэрцьфінал: Ганконг — Англія 4:3 (16 ліпеня) | ||||||
Перамога | 8 | I | Адзіночны | Марк Сэлбі | 71:17 | |
Перамога | 9 | III | Парны (Фунь Квок Вэй) | Марк Сэлбі / Алістэр Картэр | 64:25 | |
Параза | 6 | V | Адзіночны | Алістэр Картэр | 20:74 | |
Перамога | 10 | VI | Парны (Фунь Квок Вэй) | Марк Сэлбі / Алістэр Картэр | 82:69 | |
Перамога | 11 | VII | Адзіночны | Алістэр Картэр | 75:2 | |
Паўфінал: Ганконг — Паўночная Ірландыя 3:4 (17 ліпеня) | ||||||
Параза | 7 | I | Адзіночны | Марк Ален | 9:73 | |
Перамога | 12 | III | Парны (Фунь Квок Вэй) | Марк Ален / Джэрард Грын | 63:26 | |
Параза | 8 | IV | Адзіночны | Джэрард Грын | 0:88 | |
Перамога | 13 | VI | Парны (Фунь Квок Вэй) | Джэрард Грын / Марк Ален | 70:43 | |
Параза | 9 | VII | Адзіночны | Марк Ален | 0:102 |
Брэйкі, вышэйшыя за 140 ачкоў
Легенда | |
140 | Брэйк стаў найвышэйшым на турніры |
140 | Брэйк з’яўляецца рэкордным для снукерыста |
Нумар | Сезон | Турнір | Стадыя | Апанент | Серыя | Фрэйм | ФЛ |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 1998/1999 | Айрыш Мастэрс 1998 | Заморская кваліфікацыя | Бары Пінчэс | 141 | Перамога (5:3) | |
2 | 1999/2000 | Тайланд Мастэрс 2000 | 1/48 фіналу (квал.) | Джэймс Рэйналдс | 143 | Параза (4:5) | |
3 | 2000/2001 | Мастэрс Шатландыі 2000 | 1/6 фіналу | Кен Доэрці | 147 | 4 | Параза (1:5) |
4 | 2000/2001 | Прэм’ер-ліга 2001 | Групавы раунд | Стывен Хендры | 143 | 7 | Перамога (5:3) |
5 | 2003/2004 | Прэм’ер-ліга 2004 | Групавы раунд | Стыў Дэвіс | 140 | 4 | Перамога (6:2) |
6 | 2006/2007 | Чэмпіянат свету 2007 | 1/24 фіналу (квал.) | Майкл Джадж | 142 | 4 | Перамога (10:9) |
7 | 2008/2009 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2009 | 1/16 фіналу | Фергал О’Браен | 142 | 7 | Перамога (5:4) |
8 | 2009/2010 | Championship League 2010 | Група 4 — ГР | Алістэр Картэр | 144 | 1 | Перамога (3:0) |
9 | 2011/2012 | Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 3 | 1/32 фіналу | Энтані Хэмілтан | 141 | 5 | Перамога (4:1) |
10 | 2011/2012 | Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 11 | 1/64 фіналу | Скот Дональдсан | 140 | 4 | Перамога (4:1) |
11 | 2011/2012 | World Open 2012 | 1/24 фіналу (квал.) | Мэцью Сэлт | 147 | 6 | Перамога (5:2) |
12 | 2012/2013 | German Masters 2013 | Паўфінал | Бары Хокінс | 142 | 7 | Перамога (6:4) |
13 | 2012/2013 | Championship League 2013 | Група 7 — ГР | Раян Дэй | 140 | 3 | Перамога (3:1) |
14 | 2014/2015 | Адкрыты чэмпіянат Рыгі 2014 | 1/16 фіналу | Джо Свэйл | 142 | 5 | Перамога (4:3) |
15 | 2014/2015 | International Championship 2014 | 1/32 фіналу | Ліам Хайфілд | 141 | 2 | Перамога (6:4) |
16 | 2014/2015 | Адкрыты чэмпіянат Рура 2014 | 1/8 фіналу | Джад Трамп | 141 | 4 | Параза (3:4) |
17 | 2014/2015 | Мастэрс 2015 | 1/8 фіналу | Сцюарт Бінэм | 147 | 4 | Перамога (6:3) |
18 | 2015/2016 | Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2015 | 1/32 фіналу | Сэм Бэйрд | 147 | 5 | Перамога (4:2) |
19 | 2016/2017 | Еўрапейскі Мастэрс 2016 | 1/32 фіналу (квал.) | Мэй Сівэнь | 143 | 4 | Перамога (4:2) |
20 | 2016/2017 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2016 | 1/32 фіналу | Ліам Хайфілд | 142 | 1 | Перамога (4:1) |
21 | 2016/2017 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2016 | 1/8 фіналу | Ніл Робертсан | 141 | 1 | Перамога (4:3) |
22 | 2016/2017 | Мастэрс 2017 | Чвэрцьфінал | Марк Ален | 140 | 7 | Перамога (6:2) |
23 | 2016/2017 | Мастэрс 2017 | Паўфінал | Роні О’Саліван | 141 | 5 | Параза (4:6) |
Зноскі
Спасылкі
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Марка Фу на CueTracker.net (англ.)