Маргіт | |
---|---|
венг. Margit-sziget | |
![]() Від на востраў Маргіт з Будайскай крэпасці | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,965 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
47°32′ пн. ш. 19°03′ у. д. | |
Краіна | |
Рэгіён | Будапешт |
![]() | |
![]() |
Востраў Маргіт, (Маргітсігет, венг.: Margit-sziget — востраў Маргарыты) — востраў на Дунаі ў горадзе Будапешце. Востраў размешчаны ў цэнтры горада паміж дзвюма часткамі венгерскай сталіцы — Будай і Пештам і злучаецца з імі мостам Маргарыты ў паўднёвай частцы і мостам Арпада ў паўночнай. Даўжыня вострава — 2,5 км, плошча — 0,965 км². Востраў цалкам заняты паркам, карыстаецца папулярнасцю ў якасці месца адпачынку ў турыстаў і жыхароў горада. На востраве размешчана некалькі гатэляў з крыніцамі тэрмальнай вады. Праезд аўтатранспарту, за выключэннем таксі, аўтобусаў і веларыкшаў, забаронены.
Гісторыя
Гісторыя будапешцкага вострава на Дунаі пачынаецца пад імем «Заечы востраў». Кароль Венгрыі Бела IV даў зарок аддаць сваю дачку Маргарыту ў манашкі ў дамініканскі кляштар, які займаў большую частку вострава, у выпадку збавення ад нашэсця манголаў.[2] Пасля збавення ад нашэсця ён выканаў сваё абяцанне. Яго дачка памерла ва ўзросце 28 гадоў. Дзякуючы шанаванню святой дачкі караля востраў урэшце атрымаў яе імя.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Востраў Маргіт
- Венгрыя — погляд знутры Востраў Маргіт