Маргарыта I Дацкая
манарх Даніі
10 жніўня 1387 28 кастрычніка 1412
Папярэднік Олаф Хокансан
Пераемнік Эрык Памеранскі[d]
манарх Нарвегіі[d]
2 лютага 1388 28 кастрычніка 1412
Папярэднік Олаф Хокансан
Пераемнік Эрык Памеранскі[d]
манарх Швецыі
24 лютага 1389 28 кастрычніка 1412
Папярэднік Альбрэхт Мекленбургскі[d]
Пераемнік Эрык Памеранскі[d]

Нараджэнне 1353[1][2]
Смерць 28 кастрычніка 1412(1412-10-28)[1][3][…]
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Вальдэмар IV Атэрдаг
Маці Ядзвіга Шлезвігская[d]
Муж Хокан Магнусан[4]
Дзеці Олаф Хокансан
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта Дацкая (дацк.: Margrete Valdemarsdatter; 1353 — 28 кастрычніка 1412) — каралева Даніі з 10 жніўня 1387 па 24 студзеня 1396 года, рэгент Нарвегіі з 2 лютага 1388 па 6 верасня 1389 года і каралева Швецыі з 22 сакавіка 1389 па 23 чэрвеня 1396 года. Разумны і рашучы палітык і дзяржаўны дзеяч, дачка дацкага караля Вальдэмара IV Атэрдага, жонка нарвежскага караля Хокана VI. Яна мела велізарны аўтарытэт у краінах Скандынавіі.

Біяграфія

У 1376 годзе дамаглася абрання на дацкі прастол замест Альбрэхта IV Мекленбургскага свайго сына — непаўналетняга Олафа, які ў 1380 годзе пасля смерці Хокана VI атрымаў у спадчыну прастол Нарвегіі. Маргарыта кіравала Даніяй і Нарвегіяй ад імя Олафа ў якасці рэгенткі, а пасля яго смерці ў 1387 годзе стала каралевай гэтых дзяржаў. У 1389 годзе Маргарыту Дацкую прызналі сваёй каралевай і шведы. Яна ажыцявіла ідэю скандынаўскага яднання: дамаглася ў чэрвені 1397 года ўзвядзення на прастол Даніі, Швецыі і Нарвегіі ў якасці агульнаскандынаўскага караля свайго траюраднага пляменніка Эрыка Памеранскага.

Фактычна да канца свайго жыцця Маргарыта Дацкая кіравала краінамі Кальмарскай уніі.

Зноскі

  1. 1 2 Margareta — 1917.
  2. MargaretaSLS.
  3. Margaret I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.