Маргарыта Барысаўна Яфімава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 снежня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 2015 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, літаратурная крытык, педагог |
Гады творчасці | 1956 — 2015 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Маргары́та Барысаўна Яфі́мава (25 снежня 1927, Орша — 21 студзеня 2015, Мінск)[1] — беларускі літаратуразнавец, педагог, адна з пачынальніц стварэння гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук (1956)[2], дацэнтка (1968).
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў Барыса Дзмітрыевіча і Вікторыі Сцяпанаўны Яфімавых.
Да вайны вучылася ў беларускай сярэдняй школе № 2 на вуліцы Астроўскага ў Оршы, потым эвакуацыя ў Расію.
У 1946 стала студэнткай філалагічнага факультэта БДУ. У 1951 скончыла ўніверсітэт, у 1955 — аспірантуру БДУ. У 1955—1966 гадах працавала выкладчыцай на кафедры беларускай літаратуры і кафедрах факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання ў Магілёўскім педінстытуце.[3] 3 1966 года дацэнтка кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, выкладчыца гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, практыкума па мастацкаму чытанню, курсаў па методыцы выкладання літаратуры.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года.
Творчасць
Першы артыкул Маргарыты Яфімавай, прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча, надрукаваны ў 1957 годзе. Аўтар кніг «Цэлы свет — дзецям», «Янка Маўр», «Беларуская дзіцячая літаратура», «Літаратурныя вечары ў школе», «Гучыць жывое слова», «3 верай у дзіцячае сэрца». Складальніца кніг пра Францыска Скарыну «Народу свайму ўслугуючы» і «Адкрыць нашчадкам Скарыну». Адна з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў «Беларуская дзіцячая літаратура», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» і інш.
Ёй належаць прадмовы да кніг Алены Васілевіч, Васіля Віткі, Паўла Кавалёва, Уладзіміра Ліпскага, Янкі Маўра, Івана Муравейкі, Тараса Хадкевіча, Алеся Якімовіча; артыкулы пра творчасць Эдзі Агняцвет, Максіма Багдановіча, Васіля Віткі, Ніны Галіноўскай, Зоські Верас, Клаўдзію Каліну, Якуба Коласа, Янкі Купала, Міколы Чарняўскага, Алеся Якімовіча, Яўгенію Янішчыц.
Даследчыца гісторыі беларускай літаратуры, пытанняў дзіцячай літаратуры і пісьменніцкага майстэрства, праблемы эстэтычнага выхавання, методыкі выкладання літаратуры, майстэрства мастацкага чытання і педагагічнага лектарскага майстэрства, а таксама пытанні методыкі правядзення літаратурных вечароў. Аўтар шматлікіх сцэнарыяў літаратурных вечароў па творчасці пісьменнікаў, літаратурных кампазіцый, змешчаных у педагагічных часопісах «Роднае слова», «Пачатковая школа», «Пралеска» і ў рэпертуарных зборніках «Літаратурныя вечары ў школе» (1977), «Гучыць жывое слова» (1983), «З верай у дзіцячае сэрца» (1983), «Зямля бацькоў — зямля святая» (1987), «Слова — краска, слова — ззянне» (2000) і іншыя.
Заснавальніца, кіраўніца, рэжысёрка філфакаўскага тэатра-студыі «Летуценнік».[4]
Сям’я
У шлюбе з фізіка-географам Марленам Рыгоравічам Каўхутам (1929—2007), з якім мела сына Андрэя (нар. 1960), цяпер геолага, і дачку Вікторыю (у шлюбе Ляшук, нар. 1963), цяпер мовазнаўца.
Кнігапіс
- Янка Маўр: (жыццё і творчасць). — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. — 127 с. — 7 000 экз.
- Рэцэнзія: Зубкоўскі Б. Кніга пра старэйшага пісьменніка. // ЛіМ : газета. — 1960, 14 мая.
- Рэцэнзія: Шкраба Р. Пачатак размовы. // Полымя : часопіс. — 1960. — № 5.
- Цэлы свет ― дзецям: творчы партрэт Янкі Маўра. — Мінск: БГУ, 1983. — 135 с. — 2 550 экз..
- З верай у дзіцячае сэрца: (да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра). — Мінск, 1983. — 20 с. — 1 000 экз.
- Маргарыта Яфімава. У святле параўнання. (Рэцэнзія) // Полымя : часопіс. — 1985. — № 8 (676). — С. 218—221.
- Маргарыта Яфімава. Будзе вечна блізкім рэхам звінець твой голас малады! (Яўгенія Янішчыц). // Бібліятэка прапануе : часопіс. — 2003. — № 6. — С. 14—17.
- Маргарыта Яфімава. Уладзімір Ліпскі: «Не выжываю, а жыву!.» : дапамож. для педагогаў, выхавальнікаў, вучняў шк., навучэнцаў вучылішчаў, каледжаў, ліцэяў, студэнтаў ВНУ. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2005. — 223 с. — 985−471−166−8 экз.
Зноскі
- ↑ Міхась Шавыркін. Прамяністай душы чалавек. // Звязда : газета. — 2015, 27 студзеня. — № 15 (27873). — С. 11.
- ↑ М. Б. Ефимова. Творчество Янки Мавра : автореферат диссертации на соискание ўченой степени кандидата филологических наук. — Мінск: БГУ, 1955. — 16 с.
- ↑ Агееў А. Р. і інш. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова: мінулае і сучаснасць / Пад рэд. М. І. Вішнеўскага. — Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2003. — С. 128, 129. — 260 с. — ISBN 985-480-015-6.
- ↑ Премьерой «Паўлінкі» Янки Купалы 14 декабря вновь заявит о себе после 20-летнего перерыва студенческий театр-студия «Летуценнік»... (руск.). Навіны БДУ (14 снежня 2007).
Літаратура
- Яфімава Маргарыта. // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / біяграфічныя звесткі Гарэлік Л. М.; бібліяграфія Грышкевіч В. М.. — Шаблон:Мінск (Мінск): Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1995. — Т. 5, Талалай—Яфімаў. — С. 530—531. — ISBN 5-85700-061-0.
- Эдвард Карбановіч. Віншуем юбіляра! Маргарыта Яфімава. // Роднае слова : чштомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2007. — № 12 (240). — С. 42.
- Каўхута А. М. Шаруха І. М. Кароткі навуковы жыццяпіс М. Р. Каўхуты: да 55-годдзя Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства. // Магілёўскі мерыдыян. нататкі Магілёўскага аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства : навукова-метадычны часопіс. — Магілёў: 2014. — Т. 14. — № 1—2(24—25). — С. 159, 160. — ISSN 2311-3014.
- Лугоўскі, А. І. Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 104. — 107 с. — ISBN 978-985-501-667-1.
- Алесь Макарэвіч. Слова пра Маргарыту Яфімаву. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2015. — № 2. — С. 29.
- Русецкі, А. У.; Русецкі, Ю. А. Шчасце ў навуцы і жыцці, калі мэта дасягаецца. // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, 21―22 кастрычніка 2010 года. — Віцебск: 2010. — С. 205―208.
- Русецкий, А. У.; Русецкий, Ю. А. От земли поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенной период (1946—1965 гг.) Монография. — Витебск: ВДУ, 2010. — С. 159—161. — 303 с.
Спасылкі
- У Мінску адбыўся вечар памяці, прымеркаваны да 85-годдзя паэта Артура Вольскага.(недаступная спасылка) 26.09.2009 БелаПАН. Фатограф Таццяна Зяньковіч.