Маргарыта Барысаўна Церахава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1942[1] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Vyacheslav Butenko[d] і Sava Hashamov[d] |
Дзеці | Anna Terekhova[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёрка, сцэнарыст, тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() |
IMDb | ID 0855486 |
![]() |
Маргарыта Барысаўна Церахава (руск.: Маргари́та Бори́совна Те́рехова; нар. 25 жніўня 1942, Турынск, Свярдлоўская вобласць) — савецкая і расійская актрыса, рэжысёр тэатра і кіно. Народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1996), лаўрэат тэатральнай прэміі імя Канстанціна Станіслаўскага (1992).
На рахунку актрысы мноства роляў у такіх кінафільмах, як «Маналог» (1972), «Сабака на сене» (1977), «Д’Артаньян і тры мушкецёры» (1978), «Набожная Марта» (1980) і іншых. Стрыманы лірызм, багацце нюансаў адрозніваюць выкананне Церахавай яе лепшых роляў (Маці і Наталлі) у кінадраме «Люстра» (1974), якая лічыцца адной з лепшых кінакарцін усіх часоў.
У 1965 годзе адбыўся дэбют Церахавай у кіно — роля Тані ў карціне «Добры дзень, гэта я!» рэжысёра Фрунзэ Даўлацяна. Вядомасць актрысе прынеслі ролі ў кінадраме Паўла Любімава «Бягучая па хвалях» паводле аднайменнага рамана Аляксандра Грына, Наташы Шыпілавай у «Беларускім вакзале», Марыі і Наталлі ў «Люстры» Андрэя Таркоўскага.
Асаблівую папулярнасць Маргарыта Церахава набыла ў канцы 1970-х гадоў, пасля выхаду на экраны касцюміраваных музычных тэлефільмаў «Сабака на сене», «Д’Артаньян і тры мушкецёры» і «Набожная Марта».
Зноскі
- ↑ Margarita Terehova // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.