Вёска
Маргавіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
54°44′40″ пн. ш. 28°04′36″ у. д.
Старшыня
Міхайлоўскі Валерый Пятровіч
Насельніцтва
  • 56 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157 (8 02157 па Беларусі)
Паштовы індэкс
211730
Аўтамабільны код
2
СААТА
2221802116
Маргавіца на карце Беларусі ±
Маргавіца (Беларусь)
Маргавіца
Маргавіца (Віцебская вобласць)
Маргавіца

Маргаві́ца[1] (трансліт.: Marhavica, руск.: Морговица) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бягомльскага сельсавета. Фактычна з’яўляецца часткай Бягомля.

Славутасці

  • Курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча.
  • Помнік на магіле ахвяр фашызму. Тут пахавана каля 70 мірных жыхароў, якіх 31 мая 1943 года ў час карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы спалілі жывымі ў Бягомлі. Сярод іх былі жыхары в. Бабцы. У 1955 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
  • Стэла на магіле Перавяслава, савецкага пагранічніка, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы, пастаўлена ў 1979 годзе.
  • Стэла на магіле Чагіра, савецкага пагранічніка, які загінуў у ліпені 1939 года пры ахове дзяржаўнай граніцы, пастаўлена ў 1979 годзе.
  • Стэла на магіле Фёдара Аўксенцьевіча Буланды, удзельніка Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расстралянага ў чэрвені 1942 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пастаўлена ў 1979 годзе.
  • Стэла на магіле Уладзіміра Васілевіча Таракана, удзельніка Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі, які ў 1942 годзе быў арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі, пастаўлена ў 1979 годзе.
  • Помнік на брацкай магіле, дзе пахаваны 3 партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1943 года ў баі. У 1979 годзе на магіле пастаўлена стэла.

Вядомыя асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.