Маракайба | |
---|---|
ісп.: Lago de Maracaibo | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 0 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 67 км |
Плошча | 13210 км² |
Аб’ём | 280 км³ |
Найбольшая глыбіня | 250 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Венесуэла |
Маракайба |
|
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марака́йба[1] (ісп.: Lago de Maracaibo) — возера—лагуна на захадзе Венесуэлы. Пралівам (глыбіня 2-4 м) злучанае з Венесуэльскім залівам.
Знаходзіцца ў тэктанічнай упадзіне паміж гарамі Сьера-дэ-Перыха і Кардыльера-дэ-Мерыда. Плошча 16,3 тыс. км², глыбіня у паўднёвай частцы да 250 м. Плошча возера скарачаецца за кошт алювіяльных адкладаў[1]. Берагі нізінныя, забалочаныя. У Маракайба ўпадае каля 50[1] рэк.
Суднаходства. Здабыча нафты са дна возера.На возеры размешчаны порт Маракайба. Праз праліў, злучаючы возера з морам, пабудаваны мост даўжынёй 8,7[1] км.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
Літаратура
- Маракайба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 103.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.