Горад
![]()
Маніла на карце Філіпінаў ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Маніла (Manila) — горад у Філіпінах, сталіца краіны. 1,7 млн жыхароў (2007).
Маніла — адзін з 16 гарадоў, якія ўтвараюць агламерацыю Вялікая Маніла, адно з самых населеных месцаў на планеце з сукупным насельніцтвам 20 млн чалавек. Маніла — горад з найбольшай шчыльнасцю насельніцтва ў свеце (43 тыс./км²). Горад размешчаны на ўсходнім беразе Манільскага заліва пры ўпадзенні ракі Пасіг, у заходняй частцы вострава Лусон.
Першае пісьмовае ўпамінанне Манілы з’яўляецца ў часы іспанскага заваявання і апісвае пасяленне мясцовага насельніцтва ў месцы, куды ўпершыню прыбылі іспанцы. Маніла паступова становіцца цэнтрам іспанскай актыўнасці на Далёкім Усходзе і адным з канцоў галеоннага гандлёвага шляху Маніла—Акапулька. Пераход Манілы пад уладу амерыканцаў прывёў да яе перапланіроўкі і сучаснай забудовы, большая частка якой была страчана падчас Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд горад перабудаваны.
Сучасная Маніла — галоўны палітычны, эканамічны, гандлёвы, транспартны, культурны, адукацыйны і рэлігійны цэнтр Філіпін. Групай вывучэння глабалізацыі і глабальных гарадоў Маніла класіфікаваная як глабальны горад катэгорыі «Beta+».
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).