Манік Уіціг | |
---|---|
фр.: Monique Wittig | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1935[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2003[4][1][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Sande Zeig[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэістка, раманіст, філосаф, выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца, актывіст |
Кірунак | матэрыяльны фемінізм[d], радыкальны фемінізм, радыкальнае лесбіянства[d] і лесбафемінізм[d] |
Мова твораў | французская і англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Медычы (1964) |
moniquewittig.com (англ.) (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Мані́к Уіці́г (фр.: Monique Wittig; 13 ліпеня 1935, Данмары, Францыя — 3 студзеня 2003, Тусан, Арызона, ЗША) — французская пісьменніца, філосаф, тэарэтыца і актывістка лесбійскага фемінізму. Аўтар выразу і канцэпту «гетэрасексуальны кантракт»[7].
Біяграфія
Манік Уіціг нарадзілася ў Данмары ў Верхнім Рэйне ў 1935 годзе ў сям’і сціплага, кансерватыўнага каталіцкага паходжання. Яе сястра, Жыль Уіціг, нарадзілася ў 1938 годзе, мастачка і падзяляла фемінісцкую актыўнасць сястры. Пасля анексіі Эльзаса Германіяй сям’я пераехала ў Адэнкур (Франш-Кантэ), потым у Парыжскі рэгіён, дзе Манік і Жыль атрымалі адукацыю ў эксперыментальнай сярэдняй школе. Пасля бакалаўрыяту Манік Уіціг атрымала дыплом у Сарбоне. Яна таксама вывучала кітайскую мову ў Нацыянальным інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый (INALCO)[8].
Яна атрымала доктарскую ступень у 1986 годзе, абараніўшы дысертацыю на тэму «Літаратурная будоўля: сведчанне моўнага досведу пісьменніка» пад кіраўніцтвам Жэрара Жэнета ў Школе вышэйшых даследаванняў і сацыяльных навук[9].
У 1976 годзе М. Уіціг пераехала ў ЗША, дзе засяродзіліся на стварэнні прац па гендарнай тэорыі[10].
Яна працавала ў якасці запрошанай прафесаркі ў розных універсітэтах, у тым ліку ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і Універсітэце Арызоны ў Тусане[11].
Яна памерла ад сардэчнага прыступу 3 студзеня 2003 года. Была пахавана ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз[12].
Творчасць
У 1964 годзе яна апублікавала свой першы раман, L’Opoponax, які хутка стаў папулярным у Францыі. Пасля перакладу раману на англійскую мову Уіціг атрымала міжнароднае прызнанне. Была адной з заснавальніцаў Руху за вызваленне жанчын (Mouvement de libération des femmes, MLF)[13].
У 1969 годзе яна апублікавала, бадай, самую ўплывовую сваю працу, Les Guérillères (Герыльеры), якая сёння лічыцца рэвалюцыйнай і супярэчлівай крыніцай лесбійскага фемінізму[14].
Мастацкія творы Манік Уіціг адзначаныя разрывам з традыцыйнай формай апавядання. Яна выкарыстоўвае, у прыватнасці, такія жанры, як эпас ці навучальны раман. Смела крытыкуе афіцыйныя слоўнікі[15].
Яна выкарыстоўвае займеннікі асаблівым чынам і адказвае на жаданне аднавіць іх выкарыстанне з улікам гендарнай перспектывы[16].
Уіціг таксама рэвізуе шэраг антычных міфаў, што сведчыць пра яе жаданне рэканструяваць спадчыну, якая была б спецыфічнай для лесбіяк. Цела — гэта важная тэма М. Уіціг, як паказана ў назве яе вядомага твору «Le Corps lesbien» (лесбійскае цела), а таксама ў падрабязным апісанні збітых, знявечаных целаў у «Virgile, non» (Вергіль, не)[17].
Фемінізм
Манік Уіціг зарэкамендавала сябе як важная фігура фемінізму з 1970-х гадоў[18].
Вядомая як тэарэтык матэрыялісцкага, а таксама лесбійскага фемінізму, гэта значыць, што яна аналізуе адносіны паміж паламі (жаночым і мужчынскім) як паміж двума антаганістычнымі сацыяльнымі класамі. Гэтая галіна фемінізму супрацьстаіць французскаму фемінісцкаму руху «PsychéPo», які панаваў у 1970-х гадах, які характарызуецца эсэнцыялісцкай канцэпцыяй полу. Уіціг, між іншым, не прымае міф пра «жанчыну»[19].
La Pensée straight (Гетэрадумка), апублікаваны ў 1992 г. у Злучаных Штатах, а потым у 2001 г. у Францыі, уяўляе сабой эсэ, у якім Уіціг развівае сваю палітычную думку ў адказ на пэўныя антрапалагічныя перадумовы. Назва на англійскай мове «The Straight Mind» паходзіць з лекцыі, якую Уіціг прачытала ў Барнард-каледжы ў 1979 г., перакладзенай на французскую мову ў часопісе «Questions féministes» у 1980 г. Гэты выраз азначае гетэрасексуальную думку як палітычны рэжым, а не проста як сексуальную арыентацыю. Гэта называецца гетэрасексізмам[20].
Творы
- 1964: L’Opoponax, Les Éditions de Minuit (прэмія Médicis)
- 1969: Les Guérillères, Minuit
- 1973: Le Corps lesbien, Minuit
- 1976: Brouillon pour un dictionnaire des amantes (у суаўтарстве з Sande Zeig), Grasset 2010
- 1985: Virgile, non, Minuit
- 1992: La Pensée straight, Beacon Press
- 1999: Paris-la-Politique, Éditions P.O.L
- 2010: Le Chantier littéraire, Presses universitaires de Lyon.
Зноскі
- 1 2 Monique Wittig // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Monique Wittig // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Encyclopædia Britannica Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Monique Wittig // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Martin D. Monique Wittig, 67, Feminist Writer, Dies // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2003. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ http://ladiesroom.fr/2008/06/24/les-gouines-rouges/
- ↑ Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l'œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris.
- ↑ Théodore Rieger, «Monique Wittig», in Nouveau Dictionnaire de biographie alsacienne, vol. 40, p. 4279.
- ↑ Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie - xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554—1562.
- ↑ Delphine Naudier, «Monique Wittig», in Dictionnaire des féministes, France xviiie - xxie siècle, sous la direction de Christine Bard, PUF, pp. 1554—1562.
- ↑ «Monique Wittig (1935—2003), écrivain et lesbienne révolutionnaire», France Culture, 17 mars 2018, https://www.radiofrance.fr/franceculture/podcasts/une-vie-une-oeuvre/monique-wittig-1935-2003-ecrivain-et-lesbienne-revolutionnaire-7585567
- ↑ Claire Devarrieux, «Mort de Monique Wittig», Libération, 7 janvier 2003.
- ↑ Benoît Auclerc et Yannick Chevalier (dir.), Lire Monique Wittig, Presses universitaires de Lyon, 2012.
- ↑ Cécile Voisset-Veysseyre, Des Amazones et des femmes, L’Harmattan «Ouverture philosophique», 2010.
- ↑ Dominique Bourque, Écrire l’inter-dit. La subversion formelle dans l'œuvre de Monique Wittig, Paris, Éditions L’Harmattan, 2006.
- ↑ Namascar Shaktini (dir.), On Monique Wittig: Theoretical, Political and Literary Essays, Urbana et Chicago, University of Illinois Press, 2005.
- ↑ Sam Bourcier et Suzette Robichon (dir.), Parce que les lesbiennes ne sont pas des femmes, autour de l'œuvre politique, théorique et littéraire de Monique Wittig, Actes du colloque des 16-17 juin 2001, Paris, éditions gaies et lesbiennes, 2002.
- ↑ «MLF, le mythe des origines, entretien inédit sur sa fondation avec Monique Wittig», ProChoix no 46, décembre 2008, pp. 5-76.
- ↑ Natacha Chetcuti, «De „On ne naît pas femme“ à „On n’est pas femme“. De Simone de Beauvoir à Monique Wittig», Genre, sexualité & société, vol. 1, printemps 2009, https://journals.openedition.org/gss/477
- ↑ Wittig, Monique, 1935—2003. et Bourcier, Marie-Hélène. (trad. de l’anglais), La pensée straight, Paris, Éd. Amsterdam, impr. 2013, 135 p.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манік Уіціг