Манікуаган | |
---|---|
англ.: Manicouagan Reservoir | |
![]() Від са спадарожніка | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 342-359 м |
Плошча | 1942 км² |
Найбольшая глыбіня | 350 м і 85 м |
Басейн | |
Выцякаюць | Манікуаган |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Квебек, Канада |
Краіна | |
![]() ![]() Манікуаган |
|
|
|
|
|
![]() |
|
![]() |
Возера Манікуаган або Манікуаганскае вадасховішча (англ.: Manicouagan Reservoir) — кольцападобнае возера, размешчанае на Лаўрэнційскім узвышшы ў цэнтральнай частцы правінцыі Квебек, Канада. Знаходзіцца ў метэарытным кратары з аднайменнай назвай, мае плошчу 1942 км². У цэнтры возера знаходзіцца востраў Рэнэ-Левасёр, на якім размешчана гара Вавілон (952 м). Возера разам з востравам добра бачныя з космасу, з-за чаго таксама маюць назву «вока Квебека». У 2007 годзе возера Манікуаган было высунута на праводжаны тэлекампаніяй CBC конкурс Сямі цудаў Канады.
Гідраэлектрастанцыя
![](../I/Barrage_Daniel-Johnson2_edited.jpg.webp)
Плошча возера павялічылася ў 1960-х гадах, калі кампанія Hydro-Québec пабудавала серыю плацін (Манік-1, Манік-2 і г. д.) з гідраэлектрастанцыямі. Комплекс плацін таксама завецца праект Манік-Утард, паколькі размешчаны на рэках Манікуаган і Рыўер-оз-Утард.
Возера Манікуаган працуе ў якасці гідраўлічнага акумулятара — у перыяд зімовых халадоў паверхня возера апускаецца, паколькі турбіны электрастанцый працуюць увесь час для абагравання жыхароў правінцыі. Узровень вады ў возеры таксама апускаецца ў летні перыяд моцнай спякоты ў Новай Англіі, паколькі тым часам Hydro-Québec прадае электраэнергію ў ЗША.
Зноскі
Спасылкі
- World Lakes Database Manicouagan Reference Архівавана 21 лістапада 2005. (англ.)