Мануэл II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Manuel II | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 лістапада 1889[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 ліпеня 1932[1][2][…] (42 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браганса | ||||||
Бацька | Карлуш I | ||||||
Маці | Амелія Арлеанская | ||||||
Жонка | Augusta Victoria of Hohenzollern[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мануэл II (парт.: Manuel II, 1889—1932) — апошні кароль Партугаліі. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.
Другі сын караля Карлуша I і Амеліі Арлеанскай. Уступіў на прастол у 19-гадовым узросце пасля забойства ў Лісабоне бацькі і старэйшага брата спадчынніка прастола Луіша Філіпэ 1 лютага 1908. Сам Мануэл быў таксама лёгка паранены пры гэтым замаху. Звольніў дыктатарскі ўрад, прызначыў дэмакратычныя выбары, на якіх рашучую перамогу атрымалі сацыялісты і рэспубліканцы. Праз два гады (1910) быў зрынуты рэвалюцыяй, Партугалія абвешчана рэспублікай.
У эміграцыі Мануэл напісаў кнігу пра сярэдневяковую партугальскую літаратуру. Памёр у Вялікабрытаніі. Быў жанаты з Аўгустай Вікторыяй Гогенцолерн (1890—1966), але шлюб быў бяздзетным. З яго смерцю спынілася партугальская галіна Кобургскага дому. Вяршэнства ў дынастыі перайшло да далёкіх сваякоў (галіны Дуарці) — нашчадкаў выгнанага караля Мігеля I.
Зноскі
- 1 2 Manuel II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lundy D. R. Manoel II de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мануэл II
- Кароль у эміграцыі Архівавана 29 лістапада 2014. (англ.)