Апостал Пётр плоціць храмавы падатак манетай, якую знайшоў у роце вылаўленай рыбы. Аўгустын Цюнгель, 1486 г.

Манета ў рота рыбы — падзея евангельскага апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

Страву з Тылапіі часта падаюць у рэстаранах Тыберыі як рыбу апостала Пятра

Падзея запісана ў Евангеллі ад Матфея 17:24-27. Паводле Евангелля, калі Ісус і яго вучні прыбылі ў Капернаум, зборшчык падаткаў на храм прыйшоў да апостала Пятра і спытаў: «Настаўнік ваш ці не дасць дыдрахмы?» Падатак складаўся з двух драхмаў (дыдрахмы). У гэтым пытанні была спакуса на Божую сутнасць Ісуса. Калі, Ён адмовіцца плаціць падатак, Яго абвінавацяць у знявазе да Храма. А ў тым выпадку, калі Ён заплоціць абавязковы храмавы падатак, фарысеі перад народам будут казаць, што Ісус — звычайны чалавек, бо ад падатку вызваляліся святары і прарокі.

Пётр адказаў, што ён заплаціць за сябе і за Настаўніка. Калі Пётр прыйшоў у дом, дык Ісус спытаў у Пятра: «Як табе здаецца, Сымон? цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак? ці з сыноў сваіх, ці з чужых?»

На адказ Пятра, што з чужых, Ісус сказаў, што сваі тады вольныя ад падатку. Ісус працягнуў: «Але каб нам не спакусіць іх, ідзі на мора, закінь вуду, і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі; і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр; вазьмі яго і дай за Мяне і за сябе.» Статыр — манета ў чатыры драхмы, — з'ўлялася падаткам за двух чалавек.

Хоць Біблія не называе рыбу, якую злавіў Пётр, але Тыляпіі часам называюць як рыбу Святога Пятра.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.