Манапанк — жанр літаратуры, камп’ютарных гульняў, мультыплікацыі, кіно. Мадэлюе фантастычны сусвет, які дасягнуў высокай ступені тэхнічнага развіцця, выкарыстоўваючы не электрычнасць, не цеплавую ці атамную энергію, а магію. Машыны ў такім сусвеце часцей за ўсё працуюць на магічных крышталях, эліксірах, пентаграмах, загаворах. Манапанк прадстаўляе альтэрнатыўны варыянт развіцця чалавечай цывілізацыі. Знаходзіцца на скрыжаванні фэнтэзі і навуковай фантастыкі.

Паходжанне тэрміну

«Манапанк» паходзіць ад спалучэння слоў «мана» (у камп’ютарных гульнях адзінка вымярэння запасаў магічнай энергіі) і англ. «punk» («смецце», «адкід»). Слова ўтворана па аналогіі з паняццямі «стымпанк», «кіберпанк» і інш.

Прыклады кніг

  • Трылогія «Цёмныя пачаткі» Філіпа Пулмана (элементы манапанку, у прыватнасці механічны апарат, якім кіруе злы дух).
  • Серыя кніг Макса Фрая (караблі, амабілеры, якія працуюць на магічных крышталях).
  • «Жыццё маё» Ірыны Сырамятнікавай.

Камп’ютарныя гульні

  • Аллоды онлайн.
  • Arcanum: Of Steamworks and Magick Obscura — у сусвеце гульні супрацьстаяць адна адной дзве цывілізацыі, першая з якім засвоіла складаныя магічныя тэхналогіі, другая — паравыя.

Гл. таксама

Спасылкі

Манапанк Архівавана 11 жніўня 2015. (англ.)

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.