Горад
Манама
Краіна
Каардынаты
26°13′ пн. ш. 50°35′ у. д.
Заснаваны
1345
Першая згадка
Плошча
29,68 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
157 474 чалавек (2010)
Шчыльнасць
5304 чал./км²
Агламерацыя
329 510 чалавек
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Манама на карце Бахрэйна
Манама (Бахрэйн)
Манама
Манама (Бахрэйн)
Манама

Манама (араб. المنامة, Al-Manāmah) — самы вялікі горад у Бахрэйне, сталіца краіны. 162 000 жыхароў (2001), што складае чацвёртую частку агульнай колькасці насельніцтва Бахрэйну.

Манама ўзгадваецца ў ісламскіх хроніках з 1345 года. Была заваявана ў 1521 годзе партугальцамі, пасля пкрсамі ў 1602 годзе. З 1783 года была пад уладай дынастыі Аль Каліфаў. У 1958 годзе Манама была абвешчаная вольным портам, а ў 1971 годзе стала сталіцай незалежнага Бахрэйну.

Эканамічная база Манамы ідэнтычная базе ўсяго Бахрэйну — здабыча і перапрацоўка нафты, будаўніцтва караблёў, рыбалоўства. Манаму абслугоўвае міжнародны аэрапорт на востраве Аль-Мухарак, з горадам яго злучае шаша, якая пракладзеная па дамбе. У Манаме знаходзіцца і ўніверсітэт Бахрэйну, які распачаў сваю дзейнасць у 1986 годзе.

Раней Манама існавала як адзін з раёнаў Бахрэйну, а з 3 ліпеня 2002 года ўвайшла ў склад адной з пяці губерняў (Сталічная губерня).

Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпература студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў выпадае каля 90 мм у год.

Клімат

Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпература студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў каля 90 мм у год.

Клімат Манамы
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 27,8 33,8 38,1 41,3 46,2 47,3 47,5 45,6 45,0 42,8 37,2 30,6 47,5
Сярэдні максімум, °C 20,1 21,5 24,9 30,0 35,3 37,8 39,0 38,9 37,0 33,6 28,0 22,7 30,7
Сярэдні мінімум, °C 14,5 15,5 17,6 21,0 25,2 27,1 28,5 28,9 27,1 24,4 20,7 16,8 22,3
Абсалютны мінімум, °C 5,0 8,2 10,0 13,4 15,9 19,8 25,7 24,2 23,3 19,5 12,1 8,2 5,0
Норма ападкаў, мм 14,6 16,0 13,9 10,0 1,1 0,0 0,0 0,0 0,0 0,5 3,8 10,9 70,8
Крыніца: «Надвор'е і Клімат»

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.