Азярэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Азярцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Анашкевіч Святлана Вацлаваўна
Кіраўнік справамі Крывогіна Марына Леанідаўна
Юрыдычны адрас сельвыканкама

211806, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Азярцы, вул. Савецкая, 33

[1]
Насельніцтва (2019) 1 770
Плошча 105,9 км²
Азярэцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2156
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Азярэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Азярцы, размешчаны за 11 км ад райцэнтра Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Удзелаўскім, Залескім, Пліскім, Падсвільскім і Абрубскім сельсаветамі, тэрыторыяй горада Глыбокае.

Плошча Азярэцкага сельсавета — 10 586 га. У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты[2].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мамайскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Мамаі, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года — у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Залескага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці[4]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Удзелаўскага сельсавета перададзена вёска Марцыбыліна[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мамайскага сельсавета 35 населеных пунктаў[6]. Рашэннем райвыканкама ад 22 снежня 1981 года Мамайскі сельскі савет быў перайменаваны ў Азярэцкі з цэнтрам у вёсцы Азярцы.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2168 чалавек[7], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1770 чалавек[9].

Склад

Гаспадарка

На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзяцца:

  • Камунальнае завадовае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Азярцы»
  • ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка

Транспарт

Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:

  • Глыбокае — Кухты
  • Глыбокае — Азярцы
  • Глыбокае — Віцебск

Культура, спорт

  • бібліятэка-музей этнаграфіі ў аграгарадку Азярцы[10]
  • футбольны клуб «Азярцы»

Славутасці

Зноскі

  1. Сельскія выканаўчыя камітэты Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. Сельские Советы депутатов Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 7 мая 2020. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна Архівавана 11 жніўня 2020. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. 10 000 экз.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  10. Азярэцкая бібліятэка-музей этнаграфіі аграгарадка «Азярцы» ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма
  11. Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Азярэцкага сельсавета ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.