Малінаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пліскі раён |
Уключаў | 86 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малінаўка |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 15 кастрычніка 1960 |
Малі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пліскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Малінаўка.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзісенскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Прасёлкавіцкага і Млынароўскага сельсаветаў[1]. З 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Пліскага раёна[2]. 21 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Галамысль I, Галамысль II, Донькі, Лугі, Пазікі, Салаўі, Ціханава і Шышкі) Мікалаёўскага сельсавета[3]. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Завуццеўскага (73 населеныя пункты: Атрошкава, Барсукі, Барташова, Бухалава, Віктурынова, Восцевічы, Воўкава, Вусце, Галомыслы, Галомыслы II, Галенчына, Гафаўшчына, Гіранікі, Гусакі, Дворыца, Донькі, Дуброва, Забалацце, Загор’е, Залонецкія, Ісачанкі, Кавалёва, Кадушкі, Казадоева, Казачкі, Калатушкава, Канаршчына, Касатыя, Каўзаны, Каханавічы, Копцева, Кухаронкі, Лазоўка, Лебядзіна, Лонка I, Лугі, Лыска, Мазурына, Мазурына II, Малінаўка, Малькавічы, Манякова, Мётлы, Мікалаева, Млынарова, Мысліўцы, Ніўе, Падзвінне, Падзісенне, Пазікі, Паўлінова, Раёва, Рандары, Рэпішча, Сазоны, Салаўі, Сачыўкі, Стрэліца, Траякі, Франаполле, Цвеціна, Ціманоўшчына, Ціханава, Цішыно, Чарапы I, Чарапы II, Шантарава, Шатраўкі, Шпакі, Шыманшчына, Шышкі, Янкава і Ярошчына) і Язненскага (13 населеных пунктаў: Бор-Паляны, Забалацце, Забор’е, Загасцінне, Іст, Красняне, Мядзведзева, Парадні, Прасёлкавічы, Субачава, Фінглясы, Чаркасова і Шыманшчына) сельсаветаў[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 86 населеных пунктаў.
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.