Малібдэніт | |
---|---|
![]() | |
Формула | MoS2 |
Прымесь | Re, Se |
Сінгонія | Гексаганальная |
Колер | Свінцова-шэры, у парашку зелянявы |
Колер рысы | Свінцова-шэры |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 1 - 1,5 |
Спайнасць | Ідэальная па {0001} |
Шчыльнасць | 4,6 -5,0 г/см³ |
Малібдэніт MoS2 — мяккі свінцова-шэры мінерал з тлустым металічным бляскам, сульфід малібдэна. Сінонімы: малібдэнавы бляск, малібдэнавы калчадан.
Уласцівасці
Гнуткі, але не эластычны. Генетычна звязаны з гранітамі, кварцавымі жыламі, грэйзенамі, часам з пегматытамі. Крышталі таблітчатыя, але часцей сустракаецца ў выглядзе агрэгатаў лускаватай ці ліставатай формы, украпванняў у кварцы. У выніку гідратэрмальных працэсаў асаджваецца з глыбінных гарачых вод.
Месца нараджэння
Сустракаецца ў ЗША (Каларада, Невада), Канадзе, Чылі, Расіі (Паўночны Каўказ, Алтай, Забайкалле), Украіне (Данбас, Валынь), Нарвегіі, Германіі, Чэхіі.
Спасылкі
- Малібдэніт у каталогу мінералаў
- Малібдэніт у базе webmineral.com (англ.)
- Малібдэніт у галерэі мінералаў Архівавана 7 студзеня 2009. (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.