Вёска
Маляўшчына
± |
Маля́ўшчына — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары пацвердзіў войту менскаму Абраму Езафовічу валоданне сялом Шейпічы: «А у Менскомъ повете на реце на Свислочы [село] на имя Шеипичы а Нефеда зъ сынми, а Молявъку Семенковича зъ братею…», — пазней, напэўна, імя Маляўкі стала родавым прозвішчам і дало назву дзвюм вёскам — Маляўкам і Маляўшчыне[1]. У 1858 годзе Маляўшчызна — уласнасць Эдварда Ваньковіча[2].
У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 15 двароў, 81 жыхар. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключана ў склад Мінска, Партызанскі раён[3].
Амаль адразу знесена, на яе тэрыторыі цяпер прамысловая зона, прылеглая да вуліц Акадэмічная, Батанічная, Петруся Броўкі[4]. Трасе галоўнай вуліцы вёскі адпавядае 1-ы Цвёрды завулак[5].
Зноскі
- ↑ Груша А. І., с. 58—59.
- ↑ Памяць 1998, с. 603.
- ↑ Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 224.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 3.
- ↑ Вёскі ў складзе Мінска(недаступная спасылка). uploader.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2017.
Літаратура
- Маляўшчына // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
- Малявщина // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.