Мальхер Шэмет
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
1-ы Кашталян жамойцкі
1566 1570
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Мікалай Тальваш

Смерць 1570[1]
Род Шэметы[d]
Бацька Станіслаў Мікалаевіч Шэмет[d]
Маці Ганна з Кезгайлаў[d]
Жонка 1) Багуміла Прытуліс
2) Альжбета Глябовіч
Дзеці Вацлаў, Мальхер, Ян, Крысціна

Мальхер Шэмет, Мельхіёр Шэмет (? — 1570) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Быў падстаростам жамойцкім, цівун рэтаўскі з 1548, бяржанскі ў 1550, староста дынабургскі ў 1560, кашталян жамойцкі з 1566.

Сям’я

Сын Станіслава Шэмета і Ганны Кезгайлы.

Быў жанаты з Альжбетай Глябовіч, дачкой віленскага ваяводы Яна Глябовіча. Меў сыноў Вацлава, кашталяна смаленскага, Мальхера, падкаморага віленскага і Яна, старосту батоцкага. Дачка Крысціна выйшла замуж за Войцеха Білевіча.

Літаратура

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 143.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.