Мальмё Арэна | |
---|---|
Арыгінальная назва | шведск.: Malmö Arena |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Pöyry[d] |
Хатняя каманда | Malmö Redhawks Herr[d] |
Умяшчальнасць | 12 600 і 15 500 |
Сайт | malmoarena.com (шведск.) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мальмё Арэна (шведск.: Malmö Arena) — мультыфункцыянальная закрытая арэна ў Хюльевонгу — раёне Мальмё, Швецыя.
Мальмё Арэна была адкрыта 6 лістапада 2008 года. Умяшчальнасць каля 13 000 гледачоў на спартыўных мерапрыемствах. Падчас канцэртаў і іншых мерапрыемстваў — да 15 500 чалавек. Мае 72 ложы. Агульная колькасць месцаў у рэстаране — 3 250.
Адказныя за будаўніцтва
Стадыён спраектаваны архітэктарамі кампаній «MM Matsson Konsult AB», «Pöyry Architects» і «Wingårdh arkitektkontor». У якасці інжынераў-будаўнікоў выступіла арганізацыя «Byggteknik i Skåne».
Характарыстыкі комплексу
- Ложы: 72
- Агульная плошча: 51000 м ²
- Шырыня ўнутраных калідораў: 22,5 метра
- Рэстаранная зона: 3250 месцаў
- Крамы хуткага харчавання: 20
- Туалеты: 370
- Максімальная плошча арэны: 3200 м ²
- Прыярытэтныя месцы: 53 шт. (+ 53 месцы для асістэнтаў).
Падзеі
Мальмё Арэна прымае ў сябе хатнія матчы хакейнай каманды Мальмё «Redhawks», замяніўшы іх колішні хатні стадыён, «Malmö Isstadion».
Брытні Спірс выступіла на арэне 11 кастрычніка 2011 года ў ходзе яе тура пад назвай «Femme Fatale».
31 кастрычніка 2011 г. папулярная спявачка Rihanna падчас свайго тура павінна была правесці сольны канцэрт на арэне, але мерапрыемства было адменена ўсяго за некалькі гадзін да канцэрту з-за праблем са здароўем.
Паўфіналы Melodifestivalen — нацыянальнага конкурсу песні Швецыі, прайшлі на арэне ў 2009, 2010, 2011 і 2012 гадах.
Акрамя таго, на арэне прайшоў фінал чэмпіянату свету па гандболу 2011 сярод мужчын.
Таксама свае канцэрты тут правялі такія выканаўцы, як Боб Дылан, Ульф Лундэль, Кліф Рычард, Rammstein, Lady Gaga, Judas Priest, In Flames.
8 ліпеня 2012 года стала вядома, што арэна была выбрана месцам правядзення Еўрабачання 2013.