Малы драматычны тэатр
Заснаваны 1944
Сайт mdt-dodin.ru (руск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмічны Малы драматычны тэатр — Тэатр Еўропы (руск.: Академический Малый драматический театр — Театр Европы) — расійскі драматычны тэатр у Санкт-Пецярбургу. Мастацкім кіраўніком — дырэктарам тэатра з’яўляецца Леў Абрамавіч Додзін.

Гісторыя

Ленінградскі абласны драматычны тэатр малых формаў быў створаны ў Ленінградзе ў 1944 годзе рашэннем Выканаўчага камітэта Ленінградскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1944 г. № 83. Першы час тэатр быў перасоўным, не меў уласнага будынка, а трупа тэатра давала спектаклі ў пасёлках і вёсках Ленінградскай вобласці. Толькі ў 1956 годзе тэатру быў перададзены будынак у Ленінградзе на вуліцы Рубінштэйна, дом 18. З 1944 па 1969 год дырэктарам тэатра быў Яўген Міхайлавіч Корнбліт. З 1961 па 1966 гады галоўны рэжысёр тэатра — Якаў Сямёнавіч Хамармер. З 1967 па 1970 год галоўны рэжысёр тэатра — Вадзім Сяргеевіч Голікаў.

У 1993 годзе загадам Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі ад 27 лістапада 1993 г. № 663 тэатру прысвоена ганаровае званне «Акадэмічны». У 1995 годзе загадам Міністэрства культуры Ленінградскай вобласці ад 1 лютага 1995 г. № 10 тэатр перайменаваны ў Дзяржаўную ўстанову «Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны Малы драматычны тэатр» Міністэрства культуры Ленінградскай вобласці.

У 1998 годзе рашэннем Генеральнай Асамблеі Саюза еўрапейскіх тэатраў МДТ прысвоены статус Тэатра Еўропы.

У 2000 годзе загадам Камітэта па культуры Урада Ленінградскай вобласці ад 21 снежня 2000 г. № 116 тэатр перайменаваны ў Ленінградскую абласную ўстанову культуры «Акадэмічны Малы драматычны тэатр — Тэатр Еўропы». У 2003 годзе распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 24 лістапада 2003 г. № 1693-р тэатр ператвораны ў Федэральную дзяржаўную ўстанову культуры «Акадэмічны Малы драматычны тэатр — Тэатр Еўропы». Новым заснавальнікам стала Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

З 2011 года афіцыйная назва тэатра — Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры «Акадэмічны Малы драматычны тэатр — Тэатр Еўропы».

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.