Малкалм Фрэйзер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: John Malcolm Fraser | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гоф Уітлэм | ||||||
Пераемнік | Роберт Хоўк | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Don McLeod[d] | ||||||
Пераемнік | David Hawker[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Allen Fairhall[d] | ||||||
Пераемнік | Джон Гортан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | David Fairbairn[d] | ||||||
Пераемнік | Гоф Уітлэм | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 мая 1930[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
20 сакавіка 2015[1][2][…] (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Neville Fraser[d] | ||||||
Жонка | Tamie Fraser[d] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Малкалм Фрэйзер (21 мая 1930, Турак (прыгарад Мельбурна — 20 сакавіка 2015, Мельбурн) — аўстралійскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Аўстраліі ў 1975—1983 гг.
Нарадзіўся ў сям’і з палітычнымі традыцыямі: яго дзед, Сімон Фрэйзер, быў дэпутатам віктарыянскага парламента і аўстралійскага сената. Бацька быў вядомым жывёлаводам. Вучыўся па спецыяльнасці «філасофія, палітыка і эканоміка» ў каледжы Магдалены ў Оксфардзе (скончыў у 1952), дзе ён пасябраваў з будучым прэм’ер-міністрам Канады Джонам Цёрнерам.
З 1955 — дэпутат парламента ад ліберальнай партыі Аўстраліі. Уваходзіў у кансерватыўнае крыло партыі. У 1966 — міністр па справах арміі, у 1969-71 — міністр абароны (сышоў у адстаўку з-за рознагалоссяў з прэм’ер-міністрам, адстойваючы больш актыўны ўдзел Аўстраліі ў вайне ў Індакітаі). У 1968—69 і 1971—72 — міністр адукацыі і навукі. У сакавіку 1975 года абраны лідарам ліберальнай партыі.
З 11 лістапада 1975 года, калі генерал-губернатар Дж. Кэр пазбавіў лідара лейбарысцкай партыі Г.Уітлэма паўнамоцтваў прэм’ер-міністра, узначальваў пераходны ўрад. Пасля выбараў узначаліў кааліцыйны ўрад ліберальнай і нацыянальнай партый.
У 1977 годзе лібералізаваў іміграцыйную палітыку, што рэзка павялічыла прыток эмігрантаў, перш за ўсё з азіяцкіх краін.
Зноскі
- 1 2 Malcolm Fraser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 John Malcolm Fraser // Brockhaus Enzyklopädie
Спасылкі
- Афіцыйная біяграфія на сайце Нацыянальнага музея Аўстраліі (англ.) Архівавана 12 кастрычніка 2018.