Горад
![]()
Малетай на карце Літвы ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Малетай (літ.: Molėtai, традыцыйная беларуская назва — Маля́ты) — горад у паўночна-ўсходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Малетайскага раёна Уцянскага павета.
Насельніцтва складае каля 7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Малетай з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Аўкштайціі. У пісьмовых крыніцах Малетай упершыню ўзгадваецца ў 1387 годзе, як паселішча якое належала віленскаму біскупу.
У нашыя дні горад з’яўляецца папулярным месцам адпачынку, з-за таго што горад знаходзіцца ў прыгожым месцы, абкружаны з усіх бакоў сасновымі лясамі, а ў наваколлі ёсць некалькі невялікіх азёраў. У Малетаі знаходзіцца адзіная ў Літве астрафізічная абсерваторыя.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малетай
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.