Трох- і двухмерныя мадэлі малекул

Мале́кула (новалац. molecula, памяншальнае ад лац.: moles) — найменшая часціца дадзенага рэчыва, надзеленая яго якасцямі, а таксама электрычна нейтральная група як мінімум з двух атамаў, якія ўтрымліваюцца разам кавалентным хімічнымі сувязямі[1][2].

Хімічныя ўласцівасці малекулы вызначаюцца яе саставам і хімічнаю будовай. Малекулы адрозніваюцца ад іонаў па адсутнасці электрычнага зараду. Аднак у квантавай фізіцы, арганічнай хіміі і біяхіміі, тэрмін «малекула» часта выкарыстоўваецца менш строга і прымяняецца да шмататамных іонаў. У кінетычнай тэорыі газаў, тэрмін «малекула» часта выкарыстоўваецца для любых газападобных часціц, незалежна ад свайго саставу. Згодна з гэтым азначэннем атамы высакародных газаў лічацца малекуламі, нягледзячы на тое, што яны складаюцца з аднаго незвязанага атама[3]. Малекула можа складацца з атамаў аднаго хімічнага элемента, як кісларод (O2), альбо розных элементаў, як вада (H2O). Атамы і хімічныя злучэнні, звязаныя некавалентнай сувяззю, як то вадароднымі сувязямі альбо іоннымі, як правіла, не лічацца адзіночнымі малекуламі[4].

Малекулы ў якасці кампанентаў рэчываў шырока распаўсюджаны ў арганічнай хіміі. Яны таксама складаюць большую частку акіянаў і атмасферы. Вялікая колькасць знаёмых цвёрдых рэчываў, аднак, у тым ліку большасць мінералаў, якія ўваходзяць у склад кары, мантыі і ядра Зямлі, утрымліваюць шматлікія хімічныя сувязі, але не складаюцца з малекул. Нетыповыя малекулы могуць быць вызначаны іоннымі крышталямі, як то соль, і кавалентным крышталямі, як сетка цвёрдых рэчываў, хоць яны часта складаюцца з паўторных элементарных блокаў, якія размешчаны ў плоскасці, як то графен, альбо ў трох вымярэннях, як у алмазе альбо хларыдзе натрыю. Блокавая паўторная структура мае месца і для кандэнсаваных фаз з металічнай сувяззю. У шкле і цвёрдых рэчывах, якія існуюць у шклопадобным неўпарадкаваным стане, атамы могуць таксама змацоўвацца хімічнымі сувязямі без якога-небудзь вызначэння малекулы, але таксама без заканамернасцей паўтарэння звёнаў, якімі характарызуюцца крышталі.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Pauling, Linus (1970). General Chemistry. New York: Dover Publications, Inc. ISBN 0-486-65622-5.
  2. Ebbin, Darrell, D. (1990). General Chemistry, 3rd Ed. Boston: Houghton Mifflin Co.. ISBN 0-395-43302-9.
  3. Chandra, Sulekh. Comprehensive Inorganic Chemistry. New Age Publishers. ISBN 8122415121.
  4. Molecule, Encyclopaedia Britannica on-line

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.