Малдоўскі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
рум.: Universitatea Tehnică a Moldovei | |
Арыгінальная назва | рум.: Universitatea Tehnică a Moldovei |
Заснаваны | 1964 |
Студэнты | 9 520[1] |
Размяшчэнне | Кішынёў, Малдова |
Узнагароды |
|
Сайт | utm.md |
Малдоўскі тэхнічны ўніверсітэт — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Рэспублікі Малдова, акрэдытаваная дзяржавай.
Універсітэт заснаваны ў 1964 годзе. Выточная назва — Кішынёўскі політэхнічны інстытут імя Лазо. У першы навучальны год на 5 факультэтах (Механічным, Будаўнічым, Тэхналагічным, Электратэхнічным, Эканамічным) ва ўніверсітэце навучаліся 5140 студэнтаў.
Навучанне ва ўніверсітэце вядзецца на румынскай[2]. Існуюць таксама групы, якім выкладаюць на адной з замежных моў (французскай, англійскай).
Перыядычныя выданні, якія выдаюцца ў ТУМ
- Універсітэцкая газета «Mesager»
- Універсітэцкі часопіс «Meridian Ingineresc»
Факультэты
- Факультэт энергетыкі і электроинженеринг.
- Факультэт інжынерыі і менеджменту ў машынабудаванні.
- Факультэт інжынерыі і менеджменту ў механіцы.
- Факультэт вылічальнай тэхнікі, інфарматыкі і мікраэлектронікі.
- Факультэт радыёэлектронікі і тэлекамунікацыі.
- Факультэт тэхналогіі і менеджменту ў харчовай прамысловасці.
- Факультэт лёгкай прамысловасці
- Факультэт кадастру, геадэзіі і будавання.
- Факультэт горадабудаўніцтва і архітэктуры.
- Факультэт эканамічнай інжынерыі і бізнесу.
Геаграфічныя каардынаты
- Першы корпус — 47°01′50,6″ пн. ш. 28°49′27,69″ у. д.
- Другі корпус — 47°01′24,82″ пн. ш. 28°49′47,65″ у. д.
- Трэці—шосты карпусы — 47°03′42,59″ пн. ш. 28°52′11,8″ у. д.
- Дзявяты і дзясяты карпусы — 46°59′00,9″ пн. ш. 28°51′52,83″ у. д.
Зноскі
- ↑ https://utm.md/despre-utm/
- ↑ OMEGA: В Техническом университете отменено преподавание на русском языке Архівавана 9 сакавіка 2016., 10 сентября 2010
Спасылкі
- (руск.) Официальный сайт Технического университета Молдовы на русском языке
- (рум.) Універсітэцкая газета «Mesager»
- (рум.) Універсітэцкі часопіс «Meridian Ingineresc» Архівавана 11 студзеня 2010.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.