Славутасць | |
Малая пагада дзікіх гусей | |
---|---|
![]() | |
34°14′27″ пн. ш. 108°56′15″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вышыня | 45 м або 43 м |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
|
![]() |
Малая пагада дзікіх гусей — (кіт. спр. 小雁塔, піньінь Xiǎoyàn Tǎ, пал. Сяаяньта) — найбуйнейшы помнік кітайскай архітэктуры, збудаваны з цэглы ў Чан'ане ў той час, калі ён быў сталіцай дынастыі Тан і самым населеным горадам планеты.
Малая пагада дзікіх гусей была пабудавана для размяшчэння будысцкіх рукапісаў індыйскага паходжання па ініцыятыве манаха-падарожніка Іцзіна, які змог угаварыць імператара Гаа-цзуна ў 707 — 709 гг., значную частку сродкаў на будаўніцтва выдаткавалі наложніцы імператара.
У пагаду некалькі разоў трапляла маланка, яна перажыла некалькі землетрасенняў. Падчас Вялікага землетрасення 1556 года 45-мятровае збудаванне паглыбілася ў зямлю на два метры; у такім выглядзе яно і дайшло да нашых дзён.
Тое, што пагада не разбурылася на працягу некалькіх землетрасенняў, лічыцца цудам, і пагадзе прыпісваюцца містычныя ўласцівасці. Сучасныя даследаванні глебаў паказалі, што пагада стаіць на круглай каменнай грудзе, якая змешчана ў мяккія пароды. У момант землетрасення груда адхіляецца ўбок, падобна да ванькі-ўстанькі, а потым вяртаецца ў зыходнае становішча.
Вакол малой пагады размешчаны вялікі парк з некалькімі будыйскімі храмамі, а таксама фантанам. У глыбіні парку — Музей Сіяня са шматлікімі экспанатамі па гісторыі горада і дынастыям кітайскай гісторыі.