Вёска
Малая Ракавіца
± | ||||||||||||||||||
Мала́я Ра́кавіца[1] (трансліт.: Malaja Rakavica, руск.: Малая Раковица) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 22 кіламетры на поўнач ад Брэста, 4 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
Насельніцтва
- 14 гаспадарак, 26 жыхароў (2005)
- 16 двароў, 111 жыхароў (1897)
- 12 двароў, 58 жыхароў (1921)
- 57 жыхароў (1959)
- 58 жыхароў (1970)
Гісторыя
У 19 стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы была карчма. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Брэсцкім павеце Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 чалавек.
У складзе прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“».
Славутасці
- Прыдарожная капліца (1934) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000096
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малая Ракавіца
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.