Малая Грамадзянская Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Гістарычны раён | Пакроўскі пасад (Падміколле) |
Ранейшыя назвы | Малая Мяшчанская |
![]() |
Малая Грамадзянская вуліца (руск.: Малая Гражданская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, на тэрыторыі Пакроўскага пасада (Падміколля). Гістарычная назва Вялікая Мяшчанская вуліца[1].
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%B0%D1%8D%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%BE%D1%82%D0%B0%D0%B7%D0%B4%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D0%BA_1943-10-23._%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%8F_%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F.jpg.webp)
Размяшчэнне
Мае крывалінейную форму, ад Вялікай Грамадзянскай да Сялянскага завулка арыентавана з захаду на ўсход, ад Сялянскага завулка да вул. Катоўскага — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пралягае ўздоўж падножжа карэннага правага берага р. Дняпро. Пачынаецца як працяг Вялікай Грамадзянскай, з поўдня прымыкае 1-ы Рабочы завулак, далей ідзе скрыжаванне з вуліцай Трубініцкіх, Сялянскім і Слабадскім завулкамі, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Катоўскага і Дзябранскім спускам, пераходзячы ў адрэзак вуліцы Катоўскага (далей — Падгорная вуліца). Раней на поўнач ад вуліцы, ад скрыжавання з 1-м Рабочым завулкам да вуліцы пралягаў канец вул. Вялікай Грамадзянскай (цяпер не існуе).
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малая Грамадзянская вуліца (Магілёў)