Малахіт
Малахіт у прыродзе
Формула CuCO3·Cu(ОН)2
Сінгонія Манаклінная
Колер Зялёны
Колер рысы зялёная розных адценняў, ад бірузовага да вельмі цёмнага, у залежнасці ад шчыльнасці
Бляск Матавы, у вялікіх колькасцях — шкляны, у крышталічнай форме — шаўкавісты
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 3,5—4
Спайнасць Дасканалая
Злом Шкарлупісты, задзірысты
Шчыльнасць 3,75—3,95 г/см³
Паказчык пераламлення 1,656—1,909

Малахі́т[1][2][3], медная зелень[3] — мінерал, асноўны карбанат медзі (гідраксакарбанат медзі (II)), склад якога амаль дакладна адлюстраваны хімічнай формулай CuCO3·Cu(ОН)2.

Колер ад ярка- да цёмна-зялёнага. Цвёрдасць 3,5—4. Лёгка раскладваецца пры награванні (ужо пры тэмпературы 200 °C чарнее і пераўтвараецца ў парашок аксіду медзі з вылучэннем вады і вуглякіслага газу[4])

Выкарыстанне

Малахіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці ювелірных вырабаў і дэкаратыўна-мастацкіх твораў. Зямлісты малахіт выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны мінеральнай фарбы («малахітавая зелень»).

Зноскі

Літаратура

  • Малахі́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 13—14. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Малахіт (медная зелень) // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 142. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Малахі́т // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1979. — Т. 3: Л — Паняты / [рэдактар П. М. Гапановіч]. — С. 94. — 672 с.
  • Малахит / Барсанов Г. П. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Малахит // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 12—13. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.