Маламядзвежынскі сквер
Сажалка Мухля ў Маламядзвежынскім скверы
Сажалка Мухля ў Маламядзвежынскім скверы
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Плошча8 га
Размяшчэнне
53°53′48″ пн. ш. 27°30′53″ у. д.
Раён[[Маскоўскі|Маскоўскі]]
Гістарычны раёнМалое Мядзвежына 
Маламядзвежынскі сквер (Мінск)
Маламядзвежынскі сквер
Маламядзвежынскі сквер
Map

Маламядзве́жынскі сквер (трансліт.: Malamiadzviežynski skvier, руск.: Маломедвежинский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Купрыянава, Волаха і жылой забудовай[1]. Плошча сквера складае звыш 8 га[2].

Гэты раён здаўна славілася цагельнямі, побач з якімі з'явіліся гліняныя кар'еры. З часам кар'еры напоўніліся вадой і ператварыліся ў невялікія сажалкі (тучкі)[3]. Вялікая сажалка, якая ўтварылася на тэрыторыі Маламядзвежынскага сквера, у народзе носіць назву Мухля, як і сажалка ў Тучынскім скверы[4].

У савецкія часы сквер насіў імя 60-годдзя УЛКСМ[4]. Назва «Маламядзвежынскі» прысвоена скверу ў 2009 годзе, па назве былой вёскі Малое Мядзвежына, якая знікла ў 1970-я гады[1].

У апошнія гады сквер быў добраўпарадкаваны, адрамантаваны дарожкі, пастаўлены лаўкі для адпачынку, створаны фантан з каскадамі вадаспадаў, абсталявана пляцоўка для выгулу і дрэсіроўкі сабак. Таксама ў скверы маюцца спартыўная і дзіцячая пляцоўкі[2].

У 2015 годзе ў гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне была закладзе алея з 70 саджанцаў і ўстаноўлены памятны камень[2].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.