Малада́я Белару́сь — беларускі агульнанацыянальны грамадска-палітычны рух, накіраваны на аб’яднанне сацыяльна-актыўнай моладзі на аснове беларускай нацыянальнай ідэі, пабудову грамадзянскай супольнасці, спрыянне фарміраванню ўсебакова і гарманічна развітага грамадства.
Гісторыя
Рух «Маладая Беларусь» быў афіцыйна заснаваны 28 верасня 2008 года[1], у дзень правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі. Ідэя стварэння моладзевага руху належыць Артуру Фінкевічу, былому палітвязню і былому намесніку старшыні «Маладога фронту». Назва «Маладая Беларусь» упершыню з’явілася ў 2004 годзе. Гэта была назва перадвыбарчага блока, створанага перад парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. Артур Фінкевіч быў тады адным з лідараў вышэйзгаданага перадвыбарчага блока.
Лідар
Лідарам руху «Маладая Беларусь» з моманту заснавання (28 верасня 2008 года) з’яўляецца Артур Фінкевіч. 10 ліпеня 2010 года ён быў пераабраны на з’ездзе руху ў Мінску[2][3][4][5].
Мэтавая група
Моладзь ва ўзросце 16-35 гадоў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, тэхнікумаў і прафесійных вучэльняў, сярэдніх школ, а таксама працоўная моладзь.
Кастрычнік 2008 — студзень 2013
Правядзенне серыі вулічных акцый і пікетаў, прысвечаных ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі, у Мінску (акцыі ў памяць зніклага экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, акцыі ў памяць памерлай праваабаронцы Яны Паляковай) і ў розных гарадах краіны («Дзён салідарнасці»), арт-выступы ў дзень (10 снежня), калі была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, барацьбы з гвалтоўнымі ваеннымі прызывамі актывістаў, пікеты ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндума 1996 года ў гадавіну яго правядзення, вывешванне нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў на дахах будынкаў на цэнтральных вуліцах Мінска і рэгіёнаў, удзел у масавых вулічных акцыях і дэманстрацыях, арганізаваных беларускімі апазіцыйнымі структурамі (Дзень Волі — 2009, 2010, 2012, Чарнобыльскі шлях- 2009—2012), правядзенне добраахвотных вулічных акцый, накіраваных на ачыстку тэрыторыі горада[6]; флэш-мобу «Не любіш рэжым — кінь у мяне!» 2 снежня 2009 года[7][8][9][10][11][12][13][14].
Рух «Маладая Беларусь» быў адным з суб’ектаў, якія ўваходзілі ў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы беларуска-еўрапейскага форуму ў лістападзе 2009 года, таксама быў адным з суб’ектаў, якія стваралі «Беларускі незалежніцкі блок»[15][16][17][18][19][20][21][22], які быў створаны 27 кастрычніка 2009 года; удзельнікам цэлага шэрагу мясцовых дэмакратычных кааліцый на рэгіянальным узроўні.
Правядзенне агульнанацыянальнай кампаніі «За незалежную Беларусь!», накіраванай на папулярызацыю нацыянальных сімвалаў (бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня (герб)») і канцэпцыі незалежнасці, якая мае найбольш важнае значэнне для краіны і яе народа. Кампанія праводзілася на працягу 5 месяцаў пачынаючы з 3 лістапада 2009 года[23] і прайшла ў 40 гарадах Беларусі.
Стварэнне грамадскай ініцыятывы, на тэрыторыі мікрараёна Чыжоўка, мэта якой — вырашэнне сацыяльных праблем раёна. Пад ціскам ініцыятывы мясцовыя ўлады ў гэты час пашыраюць будынак паліклінікі ў дадзеным мікрараёне, таксама адрамантавалі дарогі і дваравыя тэрыторыі, таксама была палепшана інфраструктура мікрараёна (2009—2010).
Удзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (2010 года): «Маладая Беларусь» выставіла 38-м сваіх кандыдатаў[24], па афіцыйных дадзеных ніхто не выйграў (па неафіцыйных дадзеных паводле сацыялагічных апытанняў пры «нармальным» падліку галасоў дэпутатамі сталі б мінімум 2 сябры руху «Маладая Беларусь»).
Удзел у Парламенцкай кампаніі: у планах было выставіць мінімум 10 кандыдатаў ад руху «Маладая Беларусь», аднак у сувязі з незразумелай сітуацыяй вакол выбараў унутры апазіцыі было прынята рашэнне засяродзіць свае намаганні на 2 акругах і выставіць такім чынам толькі 2-х сваіх кандыдатаў. У працэсе збору подпісаў, актывістамі руху было сабрана каля 3.200 подпісаў выбаршчыкаў, актывісты пагутарылі з больш чым 20.000 беларусаў, але гэта не перашкодзіла ўладам не зарэгістраваць абодвух кандыдатаў ад руху «Маладая Беларусь»[25][26][27].
Больш за 120 сяброў руху «Маладая Беларусь» увайшлі ў ініцыятыўныя групы кандыдатаў у Прэзідэнты РБ (2010) і сабралі больш за 12.000 подпісаў у іх падтрымку, удзельнічалі ў распаўсюдзе матэрыялаў, пікетах у падтрымку кандыдатаў, сустрэчах з выбаршчыкамі.
Зноскі
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=20313
- ↑ http://www.moyby.com/news/24195/
- ↑ http://news.21.by/politics/2010/07/11/100827.html
- ↑ http://www.newsby.org/by/2010/07/10/text15675.htm
- ↑ http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&news=64630 Архівавана 8 лютага 2015.
- ↑ http://mbelarus.net/bel/naviny/nashy_naviny/785/ Архівавана 2 лютага 2013.
- ↑ http://charter97.org/ru/news/2009/12/3/24244/
- ↑ http://newsby.org/by/2009/12/04/text11937.htm
- ↑ http://www.moyby.com/news/15562/
- ↑ http://news.21.by/society/2009/12/03/415447.html
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/1893913.html
- ↑ http://charter97.org/be/news/2009/12/2/24229/?1
- ↑ http://belmov.org/content/view/263/26/lang,blr/ Архівавана 14 красавіка 2013.
- ↑ http://www.tmp-racyja.of.by/news/materyyaly/padzeya_dnya/22262.html Архівавана 19 лютага 2013.
- ↑ http://news.tut.by/politics/150700.html Архівавана 8 лютага 2015.
- ↑ http://gazetaby.com/index_o.php?&sn_nid=24531&sn_cat=32 Архівавана 22 сакавіка 2013.
- ↑ Архівавана 8 сакавіка 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 22 студзеня 2013.
- ↑ http://belarus-live.tv/watch/video/5684/%D0%9D%D0%B5%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96-%D0%B1%D0%BB%D0%BE%D0%BA--Independence Архівавана 8 лютага 2015.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2015. Праверана 22 студзеня 2013.
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/1859030.html
- ↑ http://www.newsby.org/by/2010/01/24/text12976.htm
- ↑ http://mbelarus.net/bel/napramki_dzejnasci/kampanii/za_nezalezhnuju_belarus.html Архівавана 2 лютага 2013.
- ↑ http://news.21.by/politics/2010/04/26/21635.html
- ↑ http://deputat.nash-dom.info/top-5-nezaregistrirovannyix-kandidatov-v-deputatyi.html Архівавана 2 лютага 2013.
- ↑ http://spring96.org/be/news/56159
- ↑ http://belhelcom.org/ru/node/16845 Архівавана 8 сакавіка 2013.