- Пра клан гл. клан Мак-Альпін
Мак-Альпіны — дынастыя каралёў Альбы з 841 года, піктаў з 843 года, Стратклайда ў 889—1018. Яе заснавальнікам быў Кенет Мак-аАьпін, які аб'яднаў Дал Рыяду і Пікцкае каралеўства і стварыў каралеўства Альба. Пазней, дзякуючы аб'яднанню каралеўстваў Альбы і Стратклайда, было створана каралеўства Шатландыя. Каралеўская галіна ў мужчынскай лініі згасла ў 1034 годзе, але шэраг родаў (Данкельдская дынастыя, Морэйская дынастыя[1], клан Мак-Альпін) узводзілі свае радаводы да гэтай дынастыі.
Генеалогія
- Альпін (-834), кароль Дал-Рыяды.
- Кенет Мак-Альпін (-859), сын Альпіна. Кароль Дал-Рыяды і піктаў. У 843 годзе аб'яднаў іх у каралеўства Альба
- Канстанцін I (-877), сын Кенета I. Кароль з 863 года. Пра нашчадкаў гл. ніжэй
- Аэд I (-889), сын Кенета I. Кароль з 877. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
- дачка Кенета I, жонка Руна (пам. 877), караля Стратклайда з 872 года. Маці Эахейда (памёр у 889) — караля Стратклайда з 877 года , караля Альбы з 878 года.
- дачка Кенета I, жонка Олафа I Белага (каля 840—871), караля Дубліна з 853 года
- дачка Кенета I, жонка Аэда IV (пам. 879), вярхоўнага караля Ірландыі з 861 года, караля Айлеха з 855 года
- Дональд I (- 863), сын Альпіна. Кароль Альбы ў 859—863 гады
Нашчадкі Канстанціна I
- Дональд II (-900), сын Канстанціна I. Кароль з 889
- Малькальм I (-954), сын Дональда II. Кароль у 942—954
- Дуф (памёр у 967), сын Малькальма I. Кароль з 962 года
- Кенет III (- 25 сакавіка 1005), сын Дуфа. Кароль з 997 года
- Гірык (- 1005), сын Кенета III
- Гілекамган (-999), сын Кенета III
- сын Гілекамгана
- дачка сына Гілекамгана (-1035), жонка Катала, караля Заходняга Лейстэра
- Боедэ (- 1033), сын Кенета III
- Гіле, сын Боедэ
- Груах (каля 1015 —), дачка Боедэ, жонка 1) Гілекамгана мармэра Морэя 2) жонка Макбета караля Шатландыі
- Кенет II (-995), сын Малькальма I. Кароль з 971 года
- Малькальм II (953—1034), сын Кенета II Кароль з 1005
- Бетак, дачка Малькальма II. Жонка Крынана мармэра Атола. Маці Дункана I Мак-Крынана, караля Шатландыі (з Данкельдскай дынастыі).
- Донада (Аліса), дачка Малькальма II. Жонка Фіндлеха Мак-Роры Морэйскага. Маці Макбета, караля Шатландыі (з Морэйскай дынастыі).
- дачка Малькальма II. Жонка Сігурда II, ярла Аркнейскага (-1014).
- Кенет (каля 995), сын Малькальма I.
Нашчадкі Аэда
- Індульф (памёр у 962), сын Канстанціна II. Кароль Альбы з 954 года
- Кулен (згарэў у 971), сын Індульфа. Кароль Альбы з 967 года
- Канстанцін III (памёр у 997), сын Кулена. Кароль Альбы з 995 года
- Эахад (згарэў у 971), сын Індульфа.
- Амлаф (памёр у 977), сын Індульфа. Змагаўся за тытул караля Альбы ў 973—977 гады
- Эаган (-937), сын Канстанціна II
- Келах (-937), сын Канстанціна II
- дачка Канстанціна II, жонка Олафа II, караля Дубліна
- Дональд II (пам. 934), сын Аэда. Кароль Стратклайда ў 908—916 гады
- Эаган (-934/937), сын Дональда. Кароль Стратклайда з 915 года
- Дональд III ( — 971), сын Эагана. Кароль Стратклайда ў 937—971
- Амдарх (-973), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 971—973
- Малкальм I (-997), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 973—997 гады
- Эаган II (-1018), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 997—1018 гады
Зноскі
Літаратура
- Мак-Кензи, Агнес. Кельтская Шотландия. — м: Вече, 2006. — С. 90—116. — 336 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-9533-1527-9.
Спасылкі
- Каралі Стратклайда (Камбрыі)(недаступная спасылка). Усе Манархіі Свету. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 14 мая 2010.
- Шатландыя(недаступная спасылка). Усе Манархіі Свету. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 14 мая 2010.
- KINGS of SCOTLAND 834-1034 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 14 мая 2010.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.