Макс Эбонг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Афрыд Макс Эбонг Нгамэ | ||||||
Нарадзіўся |
26 жніўня 1999[1][2] (24 гады) |
||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Рост | 180 см | ||||||
Вага | 72 кг[4] | ||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб | Астана | ||||||
Нумар | 7 | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Макс Эбонг (нар. 26 жніўня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Астана» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2023).
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у Віцебску, аднак у юнацкім узросце трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». У лістападзе 2016 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[5]. У сезоне 2017 выступаў за дубліруючы склад «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА.
Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай «Шахцёра». Дэбютаваў за клуб 11 сакавіка 2018 года ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (3:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 23 красавіка таго ж года ў матчы з тым жа «Дняпром» (1:1) дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а ў маі замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў нерэгулярна з’яўляцца на полі. У пачатку сезона 2019 быў іграком ратацыі, а з мая замацаваўся ў аснове, пераважна выхадзіў у стартавым складзе.
У студзені 2020 года перайшоў у «Астану»[6]. У сезоне 2022 разам з клубам стаў чэмпіёнам Казахстана, а ў 2023 годзе дабраўся да групавога этапу Лігі канферэнцый УЕФА. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны футбалістам года Беларусі[7].
Міжнародная кар’ера
5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Албаніі (2:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.
9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).
Дасягненні
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
- Чэмпіён Казахстана: 2022
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана (2): 2021, 2023
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2020
- Уладальнік Суперкубка Казахстана (2): 2020, 2023
- Футбаліст года Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Шахцёр | 29 | 3 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 16 | 2 | |
2019 | Д1 | Шахцёр | 17 | 0 | |
2020 | Д1 | Астана | 18 | 0 | |
2021 | Д1 | Астана | 20 | 5 | |
2022 | Д1 | Астана | 23 | 2 | |
2023 | Д1 | Астана | 19 | 0 | |
Крыніцы
- ↑ Maksim Ebong // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Max Ebong // FBref.com
- ↑ https://int.soccerway.com/players/-/464122/
- ↑ https://teams.by/max-ebong/player-156458/
- ↑ Футбол. Игрок молодежной команды "Шахтера" Африд Макс Эбонг Нгоме подписал профессиональный контракт с солигорским клубом (руск.). pressball.by (28 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2017.
- ↑ Официально: Эбонг подписал четырехлетний контракт с "Астаной" (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Макс Эбонг стал лучшим футболистом Беларуси-2023 (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 13 снежня 2023.