Макс Моўшавіч Шляймовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1941 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
![]() |
Макс Моўшавіч Шляймовіч (14 кастрычніка 1941, г. Пенза) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Бацькі паходзілі з Мінска. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны маці ўдалося эвакуіравацца ў Пензу[1], дзе 14 кастрычніка 1941 года і нарадзіўся Макс. Бацька прайшоў усю вайну, а пасля яе заканчэння некаторы час служыў у Германіі, куды да яго пераехала жонка з сынам. У 1947 годзе бацьку дэмабілізавалі, сям’я вярнуліся ў Мінск. Маці ўдалося атрымаць пакой у кватэры на вуліцы Даўгабродскай каля вайсковых могілак[1].
Скончыў Сярэднюю школу № 4. Пасля пайшоў вучыцца на будаўніка ў Мінскі будаўнічы тэхнікум, дзе пасябраваў з сынам знакамітага беларускага архітэктара Авеля Пінхусавіча Брэгмана, пад уплыў яго ён трапіў[1].
Пасля заканчэння тэхнікума працаваў у 1960—1961 гадах тэхнікам-архітэктарам ў Мінгарпраекце[2]. Тры гады служыў у Савецкай Арміі ў Маскве, дзе яму дазволілі наведваць падрыхтоўчыя курсы пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце[1].
Дэмабілізаваны ў 1964 годзе, вярнуўся ў Мінск[1], дзе паступіў ў БПІ, які скончыў у 1969 годзе. У 1969—1971 старшы архітэктар Віцебскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект», 1971—1981 галоўны архітэктар Наваполацка (адначасова у 1981—1988 гадах кіраўнік майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва)[2]. У 1987—1988 гг. на базе архітэктурнай майстэрні і падраздзялення «Віцебскграмадзянпраект» у Полацку быў створаны Наваполацкі філіял. Працаваў да 2003 года галоўным архітэктарам філіяла. З 2004 года выкладчык кафедры «Архітэктура» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1964 года[3].
Творачасць
Асноўныя работы ў Наваполацку: удзельнік рэалізацыі генеральнага плана горада (1969), праекта дэталёвай планіроўкі, праектаў забудовы мікрараёнаў 4, 5, 6, 7, 8, 9, шэрага жылых і адміністрацыйных будынкаў (Дзяржаўная прэмія БССР 1984)[2]. Удзельнічаў у распрацоўцы мікрараёнаў 1 (1988—1989) і 2 (1998) жылога раёна «Аэрапорт» у Полацку, праекта школы № 18[1].
Сям’я
Мае дачку (нар. 1969).
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 М. М. Шлеймович: «Архитектор — это художник, инженер и ученый!» Архівавана 5 снежня 2020.
- 1 2 3 Шляймовіч Макс Моўшавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Шлеймович Макс Мовшевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
- Шляймовіч Макс Моўшавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Шлеймович Макс Мовшевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)