![]() Максім Сяргеевіч Сазонаў | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 ліпеня 1996 (27 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Максім Сяргеевіч Сазонаў (нар. 16 ліпеня 1996, Расоны, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Кандыдат у майстры спорту Беларусі.
Біяграфія
У дзяцінстве гуляў у футбол і валейбол, узімку хадзіў на лыжах і захапляўся хакеем. У трэцім класе запісаўся ў спартыўную секцыю па валейболе і лёгкай атлетыцы. Першым трэнерам быў Дзмітрый Яўгенавіч Мацвееў. Пасля сёмага класа працягнуў навучанне ў гімназіі ў пасёлку Лужасна Віцебскага раёна на аддзяленні баскетбола. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту, там яго заўважылі сталічныя трэнеры і запрасілі ў баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск».
Выступаў за юнацкую (2012) і моладзевую (2014—2016) зборную Беларусі.
Кар’ера
- 2013—2016 — Цмокі-Мінск-2
- 2016—2017 — ЦАР-Барысфен (Магілёў)
- 2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск)
- 2017—2018 — Цмокі-Мінск
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2019—2023 — Гродна-93
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2022/2023.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2013/2014, 2018/2019, 2019/2020, 2021/2022.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.